29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Малдовы без абмеркавання змяніў сістэму выбараў

3
Парламент Малдовы без абмеркавання змяніў сістэму выбараў

Апазіцыя рыхтуе акцыі пратэсту.

У Малдове парламент у чацвер, 20 ліпеня, ухваліў у другім чытанні законапраект пра пераход на змяшаную сістэму выбараў. Пра гэта паведамляе NewsMaker. Паведамляецца, што за прыняцце адпаведнага закона прагаласавалі 74 дэпутаты, піша rbc.ua.

Адзначана, што на знак пратэсту перад галасаваннем за прыняцце закона сесійную залу пакінулі дэпутаты ад апазіцыі.

"Захаванне для партыяў мінімальнага 6% бар'еру для праходжання ў парламент, правядзенне выбараў у аднамандатных акругах у адзін тур, абранне дэпутатаў паводле спецыяльных акруг прыднястроўскага рэгіёну. Праект цалкам захаваў першапачатковую, прапанаваную мной канцэпцыю", – напісаў Дадон у сваім Facebook. Згодна з законам, 50 дэпутатаў будуць абраныя ў парламент паводле партыйных спісаў, а 51 – паводле асобных выбарчых акруг. "У 2011 годзе гэтая ініцыятыва была ўключаная ў праграму партыі сацыялістаў, кіраўніком якой я быў да майго ўступлення на пасаду прэзідэнта краіны. А ў 2014 годзе гэтая ініцыятыва была часткай праграмы на выбарах", – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Нагадаем, раней паведамлялася, што ў Малдове пад будынкам заканадаўчага органа раніцай 20 ліпеня сабраліся праціўнікі і прыхільнікі змяненняў выбарчай сістэмы. Паведамляецца, што пратэст супраць запланаваных зменаў пачаўся яшчэ ў сераду ўвечары. Тады ж паміж мітынгоўцамі і паліцыяй адбыліся першыя бойкі, некалькі пратэстоўцаў былі затрыманыя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках