25 красавiка 2024, Чацвер, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чым беларускі адрозніваюцца ад прадстаўніцаў іншых нацыянальнасцяў

92
Чым беларускі адрозніваюцца ад прадстаўніцаў іншых нацыянальнасцяў

Беларуска робіць унікальны фотапраект.

Бывае, патэнцыйныя ўдзельніцы залішне сур'ёзна ўспрымаюць праект, яны напалоханыя аўтарытэтам і міжнародным узроўнем, баяцца, што не дадуць рады і што іх могуць асудзіць, піша citydog.by.

– Трэба аддаць належнае дзяўчатам, якія перасільваюць свой страх і ідуць у студыю, не баючыся намоваў, негатыўных каментароў, разумеючы, як важна апавесці пра свой народ. Большасць нашых удзельніцаў першы раз у сваім жыцці даюць інтэрв'ю. Ад моманту знаёмства з гераіняй да моманту здымак часам праходзім вельмі няпросты шлях.

Кожны народ (этнас) Наталля імкнецца прэзентаваць трыма партрэтамі і трыма відэа-інтэрв'ю.

– Напрыклад, цяпер у праекце два партрэты беларусак і адно відэа. Калі апублікаваны толькі партрэт без відэа, значыць, інтэрв'ю не атрымалася, і такое часта бывае, – прызнаецца Наталля CityDog.by. – Таму мы па-ранейшаму шукаем дзвюх беларусак.

А якія яны, беларускі?

– Ахарактарызаваць беларусаў мне складана, хоць я і сама беларуска па маці, – кажа Наталля. – Я нарадзілася ў Берасці, але жыла там толькі першыя два тыдні свайго жыцця. Прыкладна раз на год мы з бацькамі ездзілі наведваць маіх бабулю і дзядулю, пакуль яны яшчэ былі жывыя.

У Берасці і ў Менску дагэтуль жывуць мае сваякі па мамінай лініі. Вельмі даўно там не была, але вельмі хачу зноў паехаць. Спадзяюся, атрымаецца гэта зрабіць, у тым ліку і ў рамках рэалізацыі праекта.

Як доўга будзе ісці праект

Наталля кажа, што рэалізацыя праекта залежыць ад падтрымкі – і не толькі фінансавай.

– Праект расце, шмат людзей падключаецца да нас як валанцёры і дапамагаюць шукаць прадстаўніцаў розных нацыянальнасцяў. Паводле маіх разлікаў, пры самым лепшым раскладзе, актыўнай арганізацыйнай і аптымальнай фінансавай падтрымцы ажыццявіць галоўную мэту праекта, то-бок прэзентаваць усе існыя народы свету, у нас атрымаецца праз 15 гадоў. Уявіце: 15 гадоў захапляльнай працы, паездак, адкрыццяў, назіраць за якімі, мабыць, нашмат цікавей, чым чакаць фіналу.

Наталля Іванова скончыла МГІМО, пасля чаго з'ехала ў Парыж, дзе скончыла Парыжскі інстытут прафесійнай фатаграфіі Speos. А ў 2012 годзе дзяўчына пачала праект «Нацыянальныя вытокі прыгажосці» (Les origines de la beauté). Наталля робіць партрэты прадстаўніцаў розных нацыянальнасцяў свету, каб «распавесці пра кожную самабытную этнічнасць, якой малалікай яна ні была б». Наталля падкрэслівае, што ў раздзел праекта пастаўлены этнас: абмяжоўваючыся прыналежнасцю да пэўнай дзяржавы, незаўважанай застаецца вялікая колькасць народаў, у якіх няма сваёй дзяржавы.

Як праходзіць праект

– Складанасць праекта ў тым, што часам няпроста данесці дзяўчатам інфармацыю, пра што праект, у чым яго значнасць, чаму яго нельга параўноўваць з конкурсамі прыгажосці ці фэшн-праектамі. Асабліва складана працаваць з дзяўчатамі, якія прэзентуюць народы са строгімі рэлігійнымі і нацыянальнымі традыцыямі.

Беларуска
Францужанка
Сербка
Украінка
Габрэйка
Немка
Узбечка
Крымская татарка
Эстонка
Кіргізка
Напісаць каментар 92

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках