24 красавiка 2024, Серада, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Магілёўскага раёна зноў будуць працаваць бясплатна

6
Жыхары Магілёўскага раёна зноў будуць працаваць бясплатна

На 22 ліпеня ў Магілёўскім раёне запланаванае правядзенне чарговага раённага суботніка.

Раённы суботнік 22 ліпеня будзе праведзены "з мэтай навядзення парадку на зямлі, добраўпарадкавання аб'ектаў сельскагаспадарчых арганізацыяў і населеных пунктаў", піша «Магілёўскі рэгіён».

Ужо пасля праведзенага суботніка арганізацыі і прадпрыемствы Магілёўскага раёна павінны забяспечыць у тэрмін не пазней за 10 жніўня гэтага года пералічэнне грашовых сродкаў, заробленых на суботніку, на разліковы рахунак галоўнай управы Міністэрства фінансаў Беларусі ў Магілёўскай вобласці.

Правядзенне "добраахвотных" суботнікаў у любы час года з'яўляецца своеасаблівай традыцыяй Магілёўшчыны. Так, 1 ліпеня падобнае мерапрыемства прайшло ў Слаўгарадскім раёне.

Пасля суботнікаў заробленыя падчас іх правядзення грошы традыцыйна пераводзяцца ў бюджэт на нейкія штодзённыя патрэбы. У прадстаўнікоў грамадскасці складваецца ўражанне, што чыноўнікі ў рэгіёнах Магілёўскай вобласці гатовыя «высмоктваць» грошы ў людзей пад разнастайнымі добрапрыстойнымі падставамі да бясконцасці.

Кіраўнік Магілёўскага райвыканкама Анатоль Дуцько вельмі любіў праводзіць "добраахвотныя" суботнікі, дні "бясплатнай працы" і "дні навядзення парадку на зямлі" яшчэ ў час ягонай працы кіраўніком Круглянскага райвыканкама. Пазней гэтыя ж метады "добраахвотна-прымусовай працы" былі перанесеныя ў Магілёўскі раён пасля прызначэння А. Дуцько кіраўніком Магілёўскага райвыканкама ў кастрычніку 2013 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках