29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лібералізацыя»: Вінярскага асудзілі на 15 сутак за зварот да еўрапейскіх міністраў

5
«Лібералізацыя»: Вінярскага асудзілі на 15 сутак за зварот да еўрапейскіх міністраў

(Абноўлена) У Мінску праходзяць суды над удзельнікамі пікету-звароту да дэлегацыі краінаў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі асуджаны сёння судом Цэнтральнага раёна Менска на 15 сутак арышту. Прысуд вынесла суддзя Вікторыя Шабуня. Сам актывіст на судзе прысутнічаць не змог, бо знаходзіўся на пахаванні сваяка.

Суды над іншымі ўдзельнікамі пікету прадаўжаюцца. Справа актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Андрэя Шарэнды накіраваная ў РАУС на дапрацоўку, Мікіту Краснакуцкага суддзя Іван Касцян аштрафаваў на 30 базавых велічыняў.

Суддзя Вікторыя Шабуня прысудзіла грамадскую актывістку і рэжысёрку Вольгу Нікалайчык да 10 дзён арышту.

22 чэрвеня ў цэнтры Менска прайшла акцыя з патрабаваннем вызвалення вязняў сумлення.

Пра правядзенне акцыі абвесціў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі і Беларускі нацыянальны кангрэс.

На Кастрычніцкую плошчу сталіцы выйшлі дзясяткі чалавек з расцяжкай «Свабоду палітвязням!» і партрэтамі палітвязняў у «справе патрыётаў».

Нагадаем, сёння ў Менск прыехалі дэлегацыі краінаў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках