19 красавiка 2024, Пятніца, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аксана Забужко: Расея разваліцца ў агляднай будучыні

9
Аксана Забужко: Расея разваліцца ў агляднай будучыні
АКСАНА ЗАБУЖКО
ФОТА: GORDONUA.COM

Чалавечае глупства часцей за ўсё мае ў гісторыі вызначальную ролю.

Многія людзі, у тым ліку заходнія палітычныя лідары, памылкова імкнуцца прадухіліць распад Расейскай Федэрацыі, каб пазбегнуць гуманітарнай катастрофы, не разумеючы, што катастрофай з'яўляецца менавіта існаванне Расеі ў яе цяперашнім выглядзе.

Пра гэта заявіла вядомая ўкраінская пісьменніца Аксана Забужко ў інтэрв'ю "РБК-Украіна".

"Самае сумнае, цэлая куча людзей, якія штучна прадаўжаюць Расейскай Федэрацыі жыццё, думаюць, што робяць нешта добрае, таму што баяцца, што яе распад стане гуманітарнай катастрофай. Не разумеючы, што катастрофамі пагражае якраз прадаўжэнне існавання гэтай дзяржавы", – адзначыла Забужко.

Паводле ейных словаў, менавіта такія памылковых меркаванні ўжо не раз прыводзілі да сусветных катастрофаў – Першай і Другой сусветных войнаў.

"Менавіта чалавечае глупства часцей за ўсё мае ў гісторыі вызначальную ролю, паколькі яго ніколі нельга спрагназаваць", – заявіла пісьменніца.

Яна таксама падкрэсліла, што Данбас Украіна зможа вярнуць толькі пасля распаду Расеі.

"Як рэалістка, я кажу – гэта адбудзецца, калі Расея разваліцца. Таму што яна абавязкова разваліцца ў агляднай будучыні, і трэба ўсяляк імкнуцца да таго, каб гэта адбылося як мага хутчэй", – падкрэсліла Забужко.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках