18 красавiка 2024, Чацвер, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя надзвычайныя здарэнні на Астравецкай АЭС?

57
Новыя надзвычайныя здарэнні на Астравецкай АЭС?
ФОТА: DPA

Паводле непацверджанай інфармацыі, на будоўлі АЭС загінулі два зварнікі.

Жыхарка Астраўца Данута звязалася з «Радыё Свабода» і паведаміла пра надзвычайнае здарэнне на будоўлі АЭС.

«Інфармацыя дакладная, загінулі два чалавекі. Зварвалі газавай устаноўкай нейкую канструкцыю, адбыўся выбух – і абодва да смерці. Самі не з Астравецкага раёна, камандзіраваныя. Адкуль – невядома, бо працуюць і гарадзенскія, і віцебскія, і магілёўскія, з усёй Беларусі панаязджае. А крыху раней было, што выбухнуў балон і загінуў чалавек – працавала цэлая брыгада, адзін пацярпеў».

А літаральна перад гэтым, паводле cловаў суразмоўніцы, сарваўся з вышыні працоўны-мантажнік, і яго даставілі ў лякарню ў непрытомным стане:

«На днях сарваўся мантажнік, зваліўся з вялікай вышыні. Таксама наўрад ці будзе жыць, таму што, як сказалі, сам увесь пераламаны ад удару, унутраныя органы пашкоджаныя. "Хуткая" забрала, але ўжо без прытомнасці. Цяпер ён у астравецкай лякарні, невядома, жывы ці не. Медыкі наўрад ці што скажуць, бо ўсіх абклалі такім кантролем, што слова лішняга не вымавяць».

У інфармацыйным цэнтры БелАЭС карэспандэнту «Свабоды» адказалі, што ні пра якія надзвычайныя здарэнні звестак не маюць. Пры гэтым параілі скіраваць запыт з пытаннямі – цягам месяца адміністрацыя іх разгледзіць.

Тым часам у прыёмным пакоі Астравецкай цэнтральнай раённай лякарні дзяжурны лекар патлумачыў, што не мае права распаўсюджваць канфідэнцыйныя звесткі пра пацыентаў.

Было некалькі выпадкаў, калі спачатку кіраўніцтва БелАЭС адмаўляла факты гібелі працоўных на будаўнічай пляцоўцы, аднак пасля агалоскі ў СМІ ўсё ж вымушанае было гэта прызнаць.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках