20 красавiка 2024, Субота, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску працуе незвычайнае таксі

7
У Менску працуе незвычайнае таксі

Новая служба таксі Rеcycling Тaxi - яна забірае ў кліентаў другасную сыравіну і плаціць за гэта грошы.

У Менску і Менскім раёне пачала працаваць новая служба таксі Rеcycling Тaxi - яна забірае ў кліентаў другасную сыравіну і плаціць за гэта грошы. Замову на вываз можна аформіць праз мабільны дадатак.

Tut.by высветліў, што дадатак распрацаваны і запушчаны ў канцы чэрвеня на замову смеццесартавальная станцыі «Заходняя». Здаць таксісту можна сабраныя асобна пластыкавыя і шкляныя бутэлькі, лямпачкі, батарэйкі, бытавую тэхніку.

- У Еўропе людзі самі плацяць за ўтылізацыю смецця, а мы гатовыя прыехаць і забраць другасную сыравіну і гатовыя за гэта заплаціць, - сказалі на прадпрыемстве. - Адзіная ўмова - паасобны збор смецця і дастатковая яго колькасць.

За двума кілаграмамі макулатуры таксі не паедзе - рэйс павінен прыносіць выгаду. Але неабавязкова збіраць некалькі кілаграмаў батарэек або лямпачак, для афармлення выкліку можна падрыхтаваць невялікую колькасць адкідаў кожнага тыпу.

- Дадатак цяпер працуе ў тэставым рэжыме, але карыстальнікі актыўна яго запампоўваюць, але пакуль у дзень мы выконваем у сярэднім тры замовы. Напрыклад, нядаўна мы забралі з адной кватэры 30 кг шкляных бутэлек - засталіся пасля вечарыны.

Цяпер на выклік па другасную сыравіну прыязджае адзін мікрааўтобус Volkswagen LT 28, але кіраўніцтва кампаніі адзначае, што калі насельніцтва будзе актыўна замаўляць паслугу, то ў будучыні паўстане пытанне аб пашырэнні аўтапарка для таго, каб была магчымасць хутка абслужыць усіх кліентаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках