20 красавiка 2024, Субота, 6:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія чыноўнікі далучылі Гаяну да Венесуэлы

8
Менскія чыноўнікі далучылі Гаяну да Венесуэлы

На мемарыяльнай шыльдзе ў менскім парку выгравіравалі абрыс краіны, якой няма ні ў адным атласе свету.

Уважлівы чытач даслаў у рэдакцыю nn.by фота з менскага парку імя Чавэса.

На мемарыяльнай шыльдзе, акрамя тэксту, размешчаныя абрысы краіны, якой няма ні ў адным атласе - на гэта і звярнуў увагу чытач.

Але высветлілася, што гэта Венесуэла з далучанай да яе Гаянай - англамоўнай краінай у Лацінскай Амерыцы.

Венесуэла мае тэрытарыяльныя прэтэнзіі да яе праз рэгіён, багаты на залата, але забраць гэтую тэрыторыю не можа (а гэта 5/8 ад Гаяны).

Мы спыталі ў пасольстве Венесуэлы, ці яны ініцыятары такога дызайну. Тыя адказалі, што так, бо ўважаюць пазначаныя вобласці за сваю тэрыторыю.

Ці з'яўляецца гэта афіцыйнай пазіцыяй Беларусі аб тэрытарыяльным спрэчцы Гаяны і Венесуэлы, нам высветліць не ўдалося - у прэс-службе Менгарвыканкама не здолелі знайсці аўтара шыльды.

Сказалі толькі, што ўзгадненнем займаецца звычайна камісія пры раённай адміністрацыі - у гэтым выпадку адміністрацыя Фрунзенскага раёна сталіцы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках