24 красавiка 2024, Серада, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Кулакоў ў зале суда: «Жыве Беларусь!»

6
Леанід Кулакоў ў зале суда: «Жыве Беларусь!»
ЛЕАНІД КУЛАКОЎ

Актывісту «Еўрапейскай Беларусі» далі 10 дзён за ўдзел у пікеце салідарнасці з палітвязнямі паводле «справы патрыётаў».

У судзе Цэнтральнага раёну Менску актывісту грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леаніду Кулакову далі 10 дзён за ўдзел у акцыі салідарнасці з палітвязнямі паводле «справы патрыётаў».

Прысуд актывісту вынес суддзя Іван Касцян. Пасля абвяшчэння прысуду Леанід Кулакоў крыкнуў у зале суда: «Жыве Беларусь!».

Нагадаем, сёння ў судзе Цэнтральнага раёна на 15 дзён быў асуджаны каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі. Прысуд вынесла суддзя Вікторыя Шабуня. Сам актывіст на судзе прысутнічаць не змог, бо знаходзіўся на пахаванні. Шабуня таксама прысудзіла 10 дзён арышту актывістцы і рэжысёрцы Вользе Нікалайчык.

22 чэрвеня ў цэнтры Менска прайшла акцыя з патрабаваннем вызвалення вязняў сумлення.

Аб правядзенні акцыі абвясціў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі і Беларускі Нацыянальны Кангрэс.

На Кастрычніцкую плошчу сталіцы выйшлі дзясяткі чалавек з расцяжкай «Свабоду палітвязням!»і партрэтамі палітвязняў паводле «справы патрыётаў».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках