25 красавiка 2024, Чацвер, 12:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады ЗША аштрафавалі ExxonMobil за ўгоды з «Раснафтай»

4
Улады ЗША аштрафавалі ExxonMobil за ўгоды з «Раснафтай»

Амерыканская карпарацыя праводзіла ўгоды з «Раснафтай» у абыход санкцый.

Дэпартамент кантролю за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША аштрафаваў амерыканскую нафтавую карпарацыю ExxonMobil на $2 млн за ўгоды з «Раснафтай» у абыход антырасейскіх санкцый, піша nv.ua.

Як адзначылі ў амерыканскай скарбніцы, ExxonMobil парушыла пастанову акта аб санкцыях супраць Расеі, уведзеных у сувязі з агрэсіяй супраць Украіны.

У траўні 2014 года амерыканская кампанія ўклала восем кантрактаў з кіраўніком Раснафты Ігарам Сечыным аб нафтагазавых праектах у Расеі.

У дэпартаменце назвалі парушэнні «абуральным выпадкам».

Нагадаем, што ў 2014 годзе ExxonMobil і Раснафта спынілі разведвальнае бурэнне на марскім шэльфе ў Карскім моры ў сувязі з уведзенымі санкцыямі супраць нафтавага сектара РФ.

Агулам праз санкцыі амерыканцы згарнулі 9 з 10 праектаў у Расеі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках