28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальны правёў дэбаты са Стралковым

55
Навальны правёў дэбаты са Стралковым
Аляксей Навальны Ігар Стралкоў
ФОТА: NAVALNY.COM

Дэбаты былога верхавода «ДНР» і расейскага апазіцыянера пачаліся скандалам.

Расейскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны і былы верхавод «ДНР» Ігар Стралкоў правялі публічныя дэбаты. Мадэратарам дыскусіі выступіў журналіст Міхаіл Зыгар, перадае «Радыё Свабода».

Перад дэбатамі абодва ўдзельніка пазначылі асноўныя тэмы дыскусіі. Навальны спытаў Стралкова аб ягоным стаўленні да прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і катастрофы малайзійскага «Боінга» ў небе над Данбасам, у якой абвінавачваюць прарасейскіх сэпаратыстаў. Стралкоў ж заявіў пра намер давесці, што Навальны - не патрыёт. Ён таксама задаў апазіцыянеру пытанне пра лёс анэксаванага Крыма і Данбаса ў выпадку перамогі Навальнага на выбарах прэзідэнта Расеі.

Падчас першага кола дэбатаў Стралкоў заявіў, што з 1991 года ён ніколі не падтрымліваў расейскую ўладу, а ў 2014 годзе паверыў, што Пуцін праводзіць «рэвалюцыю зверху». Планы Навальнага ў барацьбе з карупцыяй Стралкоў назваў «касметычнымі зменамі». У адказ Навальны заявіў, што не мерыцца ўсталёўваць у Расеі манархію, а зоймецца стварэннем сумленных і незалежных судоў. Ён таксама выступіў за дыверсіфікацыю эканомікі, «каб больш зарабляць».

Удзельнікі дэбатаў паспрачаліся пра эканоміку і перабудову алігархічнай сістэмы. Навальны заявіў, што «сістэма запрацуе, было б жаданне», а ў Расеі дастаткова людзей, каб заняць ключавыя пасады ў дзяржаўных карпарацыях.

Стралкову задалі пытанне аб тым, на чые грошы фінансаваліся дзеянні сэпаратыстаў на Данбасе. Ён адказаў, што зброю ўзяў у анэксаваным Крыме. На астатнія пытанні ён адказваць адмовіўся, спаслаўшыся на «афіцэрскі гонар».

У другім коле дэбатаў, прысвечаным стасункам з Захадам, Стралкоў заявіў, што іншым краінам заўсёды была нявыгадная моцная Расея. Пуціна і алігархаў былы лідар сэпаратыстаў назваў стаўленікамі Захаду. На ягоную думку, заходнія краіны разглядаюць Расею як «сыравінную трубу». Навальны адказаў, што ўсе краіны канкуруюць адна з адной. Апазіцыянер назваў ворагамі Расеі не Захад, а чыноўнікаў і ўрад у Крамлі і падтрымаў увядзенне санкцый супраць асяродку прэзідэнта Пуціна. Паводле ягоных слоў, трэба засяродзіцца на развязанні ўнутраных праблем.

Трэці этап дэбатаў прысвечаны прыналежнасці анэксаванага Крыма і канфлікту на Данбасе. Са слоў Навальнага, вайна на ўсходзе Украіны знішчае эканоміку Расеі. Ён выступіў за спыненне вайны і мірнае ўрэгуляванне канфлікту. Стралкову задалі пытанне аб тым, хто збіў рэйс МН17 у небе над Данбасам. Былы верхавод самаабвешчанай «ДНР» заявіў, што сэпаратысты самалёт не збівалі. Ён таксама адзначыў, што не сочыць за міжнародным расследаваннем трагедыі. Вядоўца Міхаіл Зыгар спытаў пра тое, чаму спачатку ў сацыяльных сетках з'явілася паведамленне аб збітым самалёце, а потым яго скасавалі. Стралкоў адкінуў дачыненне да публікацый у сацыяльных сетках.

У адказ на прапанову Навальнага перадаць мяжу Данбаса пад кантроль кіеўскім уладам, Стралкоў заявіў, што гэты план прычыніцца да яшчэ большай колькасці ўцекачоў, а вайна, на ягоную думку, неўнікнёная.

Кажучы пра забойства апазіцыянера Барыса Нямцова, Навальны заклікаў следства праверыць дачыненне да злачынства кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках