28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што ў галерэі «Ў» думаюць пра продаж будынка з аўкцыёну

Што ў галерэі «Ў» думаюць пра продаж будынка з аўкцыёну

Стала вядома, што будзе з барам і галерэяй, калі будынка ўсё-такі не стане.

Надоечы з'явілася інфармацыя, што тэрыторыю былога тралейбуснага дэпо гатовыя прадаць на аўкцыёне. Разам з ім на аўкцыён выстаўленая галерэя і бар «Ў». Tut.by даведаўся, што будзе з барам і галерэяй, калі будынка ўсё-такі не стане.

Сузаснавальніца і арт-дырэктарка галерэі «Ў» Ганна Чыстасердава распавядае, што не была здзіўленая навіне пра магчымае руйнаванне: некалькі гадоў таму яна ўжо чула нешта падобнае.

- Калі мы толькі пачыналі рамонт, да нас прыходзілі і казалі: «Праз паўгода мы вас зруйнуем». Але вось восем гадоў мы прапрацавалі. Пакуль не абвешчаная дата аўкцыёну, гаварыць пра нешта канкрэтнае складана.

На галоўнае пытанне для культурнага жыцця сталіцы: «Ці захаваецца галерэя?» Ганна адказвае адназначна.

- Дакладна не будзем апускаць рукі і крычаць: «Калі не ў гэтым месцы, то не будзем працаваць нідзе». Мы не будзем адыходзіць ад канцэпцыі, але, калі здарыцца так, што будзем вымушаныя пераехаць, то хацелася знайсці залу большую - каб можна было паралельна паказваць некалькі праектаў. Проста пошук новага месца - сур'ёзнае пытанне. Але, запэўніваю, мы ні пры якіх умовах не мерымся спыняцца і спыняць дзейнасць: у нас запланавана шмат праектаў як на гэты, так і на наступны год.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках