29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы рванулі ва Украіну на закупкі

12
Беларусы рванулі ва Украіну на закупкі

Штодзённы цягнік Берасце – Забалацце запоўнены пасажырамі амаль на 100%.

Нягледзячы на абмежаванні на ўвозе некаторых прадуктаў харчавання і прамысловых вырабаў з замежжа, беларусы прадаўжаюць ездзіць у памежныя населеныя пункты, каб набыць танней, або нават зарабіць.

Пра тое, што набываюць ва Украіне, «Радыё Рацыі» распавядае адна з прадавачак рынку ў Забалоцце:

У нас больш танны посуд. Алкаголь беларусы набываюць.

– А што прывозяць беларусы?

– У асноўным дзіцячае харчаванне.

Варта адзначыць, што шлях з Берасця да мяжы доўжыцца блізу гадзіны, яшчэ гадзіна сыходзіць на пашпартны і мытны кантроль з боку Беларусі, і ў дадатак гадзіна з украінскага боку. Кантрабанда алкаголем і садавіной існуе і там, напрыклад, за правоз некалькіх бутэлек алкаголю «чаўнакі» прапаноўваюць падарожнікам 2 беларускія рублі ($ 1).

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках