19 красавiка 2024, Пятніца, 4:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар ЦРУ: Расея ўскладняе нам жыццё

1
Дырэктар ЦРУ: Расея ўскладняе нам жыццё
МАЙК ПАМПЕА
ФОТА: WIKIPEDIA.ORG

Майк Пампеа папярэдзіў, што Масква прадоўжыць спробы ўмяшання ў справы ЗША.

Дырэктар ЦРУ Майк Пампеа заявіў, што Расея не плануе выводзіць войскі з Сірыі і будзе прадаўжаць спробы ўмешвацца ў справы ЗША, каб «насаліць Амерыцы», паведамляе «Голас Амерыкі».

Ён зноў выказаў перакананасць, што Расея ўмешвалася ў прэзідэнцкія выбары, і назваў амэрыканска-расейскія стасункі «складанымі».

«Я думаю, яны хапаюцца за любую магчымасць ускладніць нам жыццё, мяркуючы, што гэта карысна», – адзначыў ён.

Дырэктар ЦРУ выступіў з гэтымі заявамі ў рамках Аспенскага форуму ў бяспецы – штогадовага з'езду экспертаў у галіне выведкі і нацыянальнай бяспекі, які праходзіць у Аспене, штат Каларада.

Паводле словаў Пампеа, ён бачыў толькі мінімальныя сведчанні таго, што Расея ажыццяўляе сур'ёзную стратэгію супраць баевікоў «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі, і любыя здагадкі, што Расея з'яўляецца хаўруснікам ЗША ў Сірыі, не пацвярджаюцца тым, што адбываецца ў краіне.

Аднак Пампеа выказаў надзею, што ў свеце знойдуцца месцы, дзе ЗША і Расея змогуць супрацоўнічаць у барацьбе з тэрарызмам.

Паводле ягоных словаў, цяжка ўявіць сабе стабільную Сірыю пры прэзідэнту Башару Асаду. Ён назваў Асада «марыянеткай іранцаў», якія цяпер маюць «дастаткова ўстойлівае становішча ў Сірыі».

Пампеа мяркуе, што Расея захавае прысутнасць у Сірыі, паколькі ёй падабаецца міжземнаморскі порт Тартус.

Паводле ягоных словаў, адміністрацыя Трампа шукае шляхі даць адпор Ірану, які хоча стаць «галоўным аўтарытэтам» на Блізкім Усходзе.

«Калі наша стратэгія будзе гатовая, я ўпэўнены, што вы ўбачыце фундаментальны зрух у нашай палітыцы» ў дачыненні да Ірана, адзначыў ён.

Пампеа таксама закрануў пытанне пра паўночнакарэйскую пагрозу, адзначыўшы, што Трамп задае яму пытанні пра Пхеньян амаль пры кожнай сустрэчы.

«Гэтая тэма ўвесь час у яго ў думках», – сказаў Пампеа.

Як заявіў дырэктар ЦРУ, адна справа, калі ў КНДР будзе ракета, здольная нанесці шкоду ЗША, і зусім іншая – калі ў яе будзе цэлы арсенал такіх ракетаў. Пры гэтым ён адзначыў, што ёсць меры, якія можна зрабіць для абмежавання яе магчымасцяў назапашвання арсеналу.

Хоць некаторыя мяркуюць, што паўночнакарэйскі лідар ірацыянальны чалавек, Пампеа перакананы, што Кім Чэн Ын разумее сваю галоўную місію – «застацца пры ўладзе».

Пераключыўшыся на іншую тэму, Пампеа выказаў меркаванне, што арганізацыя WikiLeaks будзе «наносіць страты Амерыцы ўсімі магчымымі спосабамі».

Паводле ягоных словаў, на сваім сайце арганізацыя заклікае студэнтаў праходзіць стажыраванне ў ЦРУ, каб стаць выкрывальнікамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках