19 красавiка 2024, Пятніца, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы прайшлі дэманстрацыі супраць судовай рэформы

5
У Польшчы прайшлі дэманстрацыі супраць судовай рэформы
ФОТА: PAP/BARTŁOMIEJ ZBOROWSKI

Акцыі пад назвай «Ланцуг святла» прайшлі ў больш як 50 гарадах у Польшчы, а таксама ў Лондане і Осла.

20 ліпеня ля будынка Сейма і ля прэзідэнцкага палаца ў Варшаве прайшлі дэманстрацыі супраць судовай рэформы. Маршы пратэстаў прайшлі таксама і ў іншых польскіх гарадах. У цэлым у акцыі пад назвай «Ланцуг святла» ўдзельнічалі больш за 50 гарадоў у Польшчы, а таксама Лондан і Осла, паведамляе «Польскае радыё».

Удзельнікі акцыі прыносілі з сабой запаленыя свечкі, дэманстранты патрабавалі ад прэзідэнта Польшчы накласці вета на закон пра Вярхоўны суд.

У варшаўскай паліцыі заявілі, што пратэст праходзіў спакойна. Паводле звестак гарадской рады, на вуліцы польскай сталіцы выйшлі парадку 50 тыс. чалавек. Паліцыя Варшавы паказвае іншыя звесткі – 14 тыс. дэманстрантаў.

Нагадаем, вечарам 20 ліпеня Сейм прыняў закон пра Вярхоўны суд паводле версіі, прапанаванай кіроўнай партыяй «Права і справядлівасць». Дэпутаты адхілілі прапановы змяненняў у законапраекце, прапанаваным апазіцыйнымі партыямі.

Прыняты закон прадугледжвае, сярод іншага, стварэнне трох палатаў Вярхоўнага суда: палаты прыватнага і публічнага права, а таксама Дысцыплінарнай палаты.

Таксама закон мае на ўвазе ліквідацыю паўнамоцтваў усіх вярхоўных суддзяў, за выключэннем тых, каго пакіне прэзідэнт Польшчы.

ФОТА: MIECZYSLAW MICHALAK / AGENCJA GAZETA
Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках