20 красавiка 2024, Субота, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Google адмовіўся выдаляць відэазапісы на запыт беларускіх уладаў

9
Google адмовіўся выдаляць відэазапісы на запыт беларускіх уладаў

Чыноўнікі знайшлі ў відэароліках «пагрозу нацыянальнай бяспекі».

У другім паўгоддзі 2016 года беларускія чыноўнікі звярнуліся ў кампанію Google з запытам пра выдаленне інфармацыі. Гэта вынікае з «справаздачы аб празрыстасці», апублікаванай на сайце кампаніі, піша tut.by.

У запыце гаворка ішла пра тры відэа, размешчаныя на YouTube. Кампанія не раскрывае інфармацыю пра тое, што гэта былі за ролікі. Выдаліць іх прасілі з прычыны, звязанай з нацыянальнай бяспекай.

Google не паказвае, якая менавіта ўстанова да іх звярнулася, аднак адзначае, што гэта былі прадстаўнікі выканаўчай улады. Запыт задаволены не быў.

«Ёсць шмат прычынаў, з якіх мы маглі не выдаліць кантэнт у адказ на запыт, – тлумачыць кампанія. – Некаторыя просьбы недастаткова дакладныя, каб мы зразумелі, чаго хоча ўрад (напрыклад, у запыце не пазначана ніводнай URL-спасылкі). Іншыя звязаныя з сцвярджэннямі пра паклёп пасродкам неафіцыйных лістоў урадавых установаў, а не судовых распараджэнняў».

Прадстаўнікі беларускай выканаўчай сістэмы звярталіся ў кампанію і раней. Адзін запыт у Google прыйшоў у першай палове 2016 года і тычыўся аднаго відэа на YouTube, звязанага з гвалтам. Тады відэа выдалілі.

Мяркуючы з дакумента, у другой палове 2016 года сусветным лідарам у колькасці запытаў у Google на выдаленне кантэнту стала Расея. За гэты перыяд прадстаўнікі ўладаў накіравалі ў карпарацыю больш за 11 тысячаў запытаў, асноўная частка таксама датычылася відэа на YouTube.

9,5 тысячаў запытаў з Расеі былі звязаныя з нацыянальнай бяспекай і яшчэ 540 – з крытыкай прадстаўнікоў улады. Таксама сярод прычынаў, з якіх расейскія чыноўнікі пісалі ў Google, былі прапаганда суіцыду, паклёп і геаграфічныя рознагалоссі. Кампанія задаволіла 72% усіх зваротаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках