23 красавiка 2024, aўторак, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы падтрымалі блогера, які «замяніў дзяржСМІ»

3
Беларусы падтрымалі блогера, які «замяніў дзяржСМІ»
ФОТА: SVABODA.ORG

Гамельчукі правялі акцыю салідарнасці: «Я такі, як Максiм Філіповіч».

У судзе Савецкага раёна Гомеля а 10-й гадзіне пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы супраць мясцовага блогера Максіма Філіповіча. Міліцыя абвінавачвае яго ў «падмене дзяржаўных СМІ» паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП, паведамляе «Радыё Свабода».

Сябры і палітыкі прыйшлі падтрымаць Філіповіча на судзе з плакатамі «У мяне ёсць старонка на Youtube, я такі, як Максім Філіповіч». Піліповіч і сам заяўляў на судзе, што «сотні беларусаў выкладваюць свае здымкі на гэтай відэахостынгавай платформе, у тым ліку і на платнай аснове».

ФОТА: SVABODA.ORG

Максім Філіповіч атрымаў папулярнасць зімой 2017 года на хвалі пратэстаў супраць «падатку на дармаедаў»: 33-гадовы мужчына расказваў, што страціў працу без тлумачэння прычынаў, меў праблемы з пошукам новай, павінен быў выплаціць падатак на «дармаедства».

ФОТА: SVABODA.ORG

У сваім блогу ён спачатку распавядаў пра сваю сітуацыю і даваў парады іншым беспрацоўным, пазней асвятляў суд, на якім адстойваў свае правы, а потым пачаў публікаваць відэа з Маршаў абураных беларусаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках