19 красавiка 2024, Пятніца, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістка Femen выскачыла да Парашэнкі і Лукашэнкі падчас падпісання дакументаў

61
Актывістка Femen выскачыла да Парашэнкі і Лукашэнкі падчас падпісання дакументаў
ФОТА: SVABODA.ORG

Актывістка правяла адзіночны перформанс на прэс-канферэнцыі Лукашэнкі і Парашэнкі.

Падчас супольнай прэс-канферэнцыі Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі ў Кіеве актывістка выбегла перад тэлекамерамі топлес. Яна выкрыквала «Жыве Беларусь!»

Гэтыя ж словы былі напісаныя ў яе на грудзях.

У твітары жаночага руху FEMEN з'явілася паведамленне «FEMEN супраць Лукашэнкі» са спасылкай на навіну пра тое, што аголеная жанчына выбегла перад Лукашэнкам і Парашэнкам з надпісам «Жыве Беларусь» на грудзях.

Пазней з'явілася разгорнутая заява:

«Рух FEMEN такім чынам выказаў сваё стаўленне да візіту беларускага дыктатара ва Украіну. Сотні ўкраінцаў загінулі і прадаўжаюць гінуць за дэмакратыю і свабоду Украіны, але сёння на афіцыйным узроўні ў нашай краіне прымаюць чалавека, які ў сваёй краіне забівае, выкрадае людзей і душыць усялякае іншадумства», – напісала лідарка руху FEMEN Ганна Гуцол.

ФОТА: SVABODA.ORG
ФОТА: SVABODA.ORG
ФОТА: SVABODA.ORG
ФОТА: belsat.eu
Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках