24 красавiка 2024, Серада, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Малдовы: Расейскія войскі павінны пакінуць Прыднястроўе

19
Парламент Малдовы: Расейскія войскі павінны пакінуць Прыднястроўе

Пастанова была прынятая большасцю галасоў.

Парламент Малдовы прагаласаваў сёння за прыняцце дэкларацыі пра вывад расейскіх войскаў з тэрыторыі Прыднястроўя. За дэкларацыю прагаласаваў 61 дэпутат.

Згодна з дакументам, знаходжанне на тэрыторыі краіны расейскіх войскаў уяўляе з сябе пагрозу для суверэнітэту, цэласнасці і незалежнасці Рэспублікі Малдовы, паведамляе NOI.md.

«Дыслакацыя на тэрыторыі Малдовы значнай колькасці зброі і боепрыпасаў з Расейскай Федэрацыі з'яўляецца пастаяннай пагрозай на адрас краіны. Парламент заклікае міжнародных пасярэднікаў і назіральнікаў ініцыяваць палітычныя дыскусіі пра ператварэнне дзейнага міратворчага механізму ў грамадзянскую місію з міжнародным мандатам. Мы заклікаем Расейскую Федэрацыю закончыць вывад войскаў і боепрыпасаў з Прыднястроўя, звяртаемся да ўсіх міжнародных арганізацыяў з просьбай падтрымаць ініцыятыву, накіраваную на пацвярджэнне суверэнітэту і дзяржаўнасці Рэспублікі Малдовы», пазначана ў тэксце дэкларацыі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках