24 красавiка 2024, Серада, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Пракапеня купіць Парытэтбанк за $50 мільёнаў

7
Віктар Пракапеня купіць Парытэтбанк за $50 мільёнаў
ВІКТАР ПРАКАПЕНЯ
ФОТА З САЙТА NEWS.TUT.BY

Беларускі бізнэсовец таксама зацікаўлены ў куплі ўкраінскага «Ашчадбанка».

VP Capital, інвестыцыйная кампанія Віктара Пракапені, купляе пакет акцый Парытэтбанка, які належыць Рэспубліцы Беларусь (99,83% у статутным фондзе) за 50 млн даляраў. Угода ўхваленая ўказам Лукашэнкі №254 ад 18 ліпеня, зарэгістраваная ў пятніцу ў Нацыянальным рэестры прававых актаў, піша tut.by.

Як паведамлялася раней Пракапеня таксама падаў заяўку ў Нацбанк Украіны на куплю ПАТ «Ашчадбанк» (Украіна), украінскай «дочкі» расейскі Ашчадбанку, сёмы велічынёй банк краіны.

Парытэтбанк - 15-ы банк Беларусі паводле актываў, заснаваны 15 траўня 1991 года. Банк мае амаль 25 аддзяленняў у краіне. Па выніках першага квартала 2017 года актывы банка складалі больш за 350 млн рублёў. Абавязанні - больш за 250 млн. Уласны капітал банка складае амаль 100 млн рублёў. Ва ўласнасці банку шэраг аб'ектаў нерухомасці, у тым ліку першы «хмарачос» Беларусі - будынак на Мельнікайтэ, 2. У банку працуе больш за 400 чалавек.

Віктар Пракапеня адзначаў, што пасля куплі дзяржаўнага пакету Парытэтбанка (ацэнены на 50 млн зыходзячы з каэфіцыенту 1 да сумы чыстых актываў) мае намер прапанаваць мінарытарыям (0,17% акцый размеркаваць паміж 2 565 акцыянерамі) выкупіць іх акцыі падвойным коштам.

Экспэрты каментавалі магчымы кошт набытку банкаўскага актыву Пракапені. Раман Восіпаў, дырэктар інвестыцыйнай кампаніі, пацвердзіў, што 50 млн даляраў справядлівы кошт за Парытэтбанк:

- Міжнародны досвед такіх угод у банкаўскім сектары сведчыць пра тое, што кошт звычайна ўстанаўліваецца як каэфіцыент да чыстых актываў (ўласнага капіталу) банка. Калі мы паглядзім на гэты каэфіцыент па банках Еўропы, міжнародная база звестак S & P Capital IQ дае каэфіцыент 0,9 да чыстых актываў як кошт набытку 100% банка. Улічваючы, што ўласны капітал Парытэтбанка складае на сёння амаль 100 млн беларускіх рублёў, магчымы кошт мог бы вагацца вакол 45-50 млн даляраў за 100% акцый. У кожным выпадку, мяркуючы з фінансава-эканамічных паказчыкаў банка, разлічваць на суму звыш 50 млн даляраў у сёння было б праблематычна.

Віктар Пракапеня (№23 у топ-200 самых паспяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі паводле версіі «Ежедневника» і самы буйны падаткаплатнік падаходнага падатку з фізічных асоб паводле вынікаў 2016 года і за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі) актыўна інвестуе ў ІТ-праекты ва ўсім свеце. Гэта першая інвестыцыя Пракапені ў банкаўскім сектары. Зрэшты, раней і дзяржава не спяшаліся прадаваць свае актывы прадстаўнікам беларускага бізнэсу, аддаючы перавагу ў якасці пакупнікоў буйным расейскім банкам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках