18 красавiка 2024, Чацвер, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Беларусы маюць права на мірныя пратэсты

4
Генадзь Фядыніч: Беларусы маюць права на мірныя пратэсты
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ

Прафзвяз РЭП рыхтуе масавую акцыю да Сусветнага дня барацьбы за годную працу.

Незалежны прафзвяз РЭП абвясціў пра падрыхтоўку акцыі да Сусветнага дня барацьбы за годную працу, які адзначаецца сёмага кастрычніка. Плануецца шэсце дазволеным уладамі маршрута ад кінатэатра «Кастрычнік» да плошчы Бангалор.

Старшыня прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч патлумачыў «Радыё Рацыя», чаму акцыю надумалі рабіць менавіта ў Менску:

- Будзем праводзіць яе толькі ў Менску гэтым разам. Пытанне: Ці дазволяць акцыю ўлады? Я думаю, што незалежна ад таго, ці дасць яна дазвол ці не, гэтая акцыя павінна адбыцца. Не - дык мы зменім маршрут і пойдзем да гарвыканкама. Людзей павінны паважаць. Ёсць сціжма праблем, і ў Менску яны таксама ёсць.

На жаль, няма годных маршрутаў ні ў Менску, ні ў Бабруйску, ні ў Гомелі, ні ў Воршы, ні ў Берасці. Усё гэта па-за горадам, на нейкіх забытых стадыёнах. Гэта азначае, што мы будзем выходзіць на ўлады, каб тыя дазволілі людзям мірныя акцыі пратэсту рабіць не там, дзе выгульваюць сабак, а там дзе збіраюцца людзі. Беларусы - годныя людзі, яны павінны мець права на мірныя акцыі.

7 кастрычніка - дзень, які актыўна цэніцца міжнароднай супольнасцю і адзначаецца на прапанову Міжнароднай канфедэрацыі прафзвязаў, пачынаючы з 2008 года, але амаль не падтрымліваецца ў Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках