25 красавiка 2024, Чацвер, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія турысты патрапілі ў пастку ў Крыме

48
Беларускія турысты патрапілі ў пастку ў Крыме

Вікторыя і Максім засталіся без грошай і дакументаў.

Сітуацыя са стратай дакументаў часта развязваецца праз пасольства радзімы ў чужой краіне. Нязручна, дорага, але выйсце ёсць. Вікторыя трапіла ў больш складаную сітуацыю, страціўшы дакументы ў Крыме. Выбрацца з паўвыспы без пашпарта нельга ні з набытам на самалёт квітком, ні з дапамогай паромнай пераправы, піша onliner.by.

- Мы ездзім адпачываць у Крым кожны год, нават падзеі апошніх гадоў нас ад гэтай традыцыі не адштурхнулі, - распавядае Максім, брат Вікторыі. - У гэтым годзе паехалі ў Мяжводное, як звычайна, вялікай кампаніяй з дзецьмі. Сястра прыляцела на пару дзён пазней. У адну з начэй да яе ў пакой праз акно залез злодзей. Раніцай прыехала паліцыя, правяла ўсе патрэбныя следчыя мерапрыемствы. Скралі блізу 100 тысяч расейскіх рублёў і пашпарт.

Следчы першапачаткова нам сказаў, што без праблем заверыць копію пашпарта, з якой Вераніка 25 ліпеня паляціць са сваім білетам дадому. Мы спакойна адпачываем: непрыемна, вядома, але жыццё прадаўжаецца.

- Але ўчора паехалі да следчага завяраць копію пашпарта і высветлілі, што ніхто нам яе не заверыць, могуць даць даведку аб крадзяжы дакумента. З гэтай даведкай грамадзяніну трэба ехаць у пасольства, дзе і дадуць часовы дакумент на выезд. Але вось няўдача: амбасада знаходзіцца ў Маскве, а выехаць з Крыма без дакумента нельга.

Максім кажа, што ў Амбасадзе Беларусі ў Маскве яму прапанавалі такі варыянт: да іх прыязджае хтосьці з натарыяльным паўнамоцтвам ад імя Веранікі і вяртаецца ў Крым з дакументам на часовы выезд.

- Нават калі дапусціць, што ў нас ёсць фінансавая магчымасць злятаць у Маскву і вярнуцца назад у Крым (білет у адзін бок каштуе цяпер ад $200), то натарыус адмаўляецца завяраць даверанасць без пашпарта. Кола замыкаецца зноў.

Дапамога прыйшла з Менска, калі з маладзёнамі звязаўся МЗС.

- У Растове-на-Доне ёсць аддзяленне Пасольства Беларусі ў Расеі. Мы адправілі ім вось такую заяву. Абяцалі дакументы адправіць поштай. Цяпер усё залежыць ад «Пошты Расеі». Наш самалёт ляціць 25 ліпеня, - распавёў Максім.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках