28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Марголін: Урад упрошваў МВФ даць нешта авансам

17
Леў Марголін: Урад упрошваў МВФ даць нешта авансам

Чыноўнікі нібыта казалі Лукашэнку пра неабходнасць рэформаў і адначасова ўгаворвалі МВФ даць нешта авансам.

Міжнародны валютны фонд прыпыніў перамовы з Беларуссю праз адсутнасць падтрымкі патрэбных рэформаў.

Як адзначыў прадстаўнік МВФ Вільям Мюрэй, гаворка ідзе найперш пра тое, што тычыцца дзяржаўных прадпрыемстваў і камунальнага сектара.

Пры гэтым варта адзначыць, што Міжнародны валютны фонд гатовы быў выдаць Беларусі крэдыт на $3 млрд. Пад 2,28% гадавых пры ўмове лібералізацыі беларускай эканомікі. Аднак улады Беларусі аддалі перавагу адмовіцца ад прапанаваных рэформаў, а фінансавыя праблемы развязаць размяшчэннем еўрабондаў на $1,4 млрд пад 7,1-7,6% (!).

Паводле фінансавых складнікаў пройгрыш бясспрэчны. Чым у такім выпадку матываванае нежаданне ўладаў праводзіць рэформы?

«Асноўнымі патрабаваннямі МВФ для прыняцця крэдытнай праграмы былі: спыненне крыжаванага субсідавання, калі насельніцтва плаціць за камунальныя паслугі менш за сабекошт, а прадпрыемства - больш, а таксама спыненне падтрымкі неэфектыўнага дзяржаўнага сектара, - патлумачыў у каментары сайту ucpb.org эканаміст Леў Марголін. - У дзяржаўных сектары на першым этапе патрэбна выправіць схему кіравання прадпрыемствамі (забраць прадпрыемствы ў міністэрстваў і перадаць іх адзінаму органу, які будзе дамагацца прыбытковасці, а стратныя - рэфармаваць або закрываць). Далей меркавалася пачаць іх прыватызацыю.

Першае можа выклікаць незадаволенасць народа, а другое - падарваць кіравальнасць працоўнымі калектывамі. І тое, і іншае - наўпроставая пагроза рэжыму Лукашэнкі. Але сітуацыя ў эканоміцы патрабавала прыняцця сур'ёзных пастаноў, таму ўрад спрабаваў весці падвойную гульню: пераконваць Лукашэнку ў патрэбе рэформаў, і ўпрошваць МВФ даць нешта авансам. Але Лукашэнка некалькі разоў цягам апошняга года цалкам адназначна заяўляў, што ніякіх рэформаў не дапусціць, але МВФ ужо меў сумны досвед выдачы крэдыту «пад абяцанні» і цяпер на саступкі не ішоў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках