20 красавiка 2024, Субота, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія плыўчыхі здабылі дзве ўзнагароды на Дэфлімпійскіх гульнях

Беларускія плыўчыхі здабылі дзве ўзнагароды на Дэфлімпійскіх гульнях

У скарбонку нацыянальнай каманды Беларусі плыўчыхі прынеслі «золата» і «срэбра».

Дзве ўзнагароды здабылі беларускія спартоўкі ў першы дзень XXIII летніх Дэфлімпійскіх гульняў. Абодва медалі ў актыве плыўчых, піша «Прессбол».

Першы медаль у скарбонку каманды Беларусі прынесла плыўчыха Аксана Петрушэнка з Гомеля, якая стала чэмпіёнкай на дыстанцыі 50 м брасам з вынікам 33,48 сек. Для Аксаны гэта ўжо 15-е золата за час удзелу ў Дэфлімпійскіх гульнях.

У камбінаванай эстафеце 4х100 м яна разам з Марыяй Рудзько, Кацярынай Ярэмцавай і Настай Філіпчык стала ўладальніцай срэбра, саступіўшы расейскай эстафетнай камандзе.

Дэфлімпійскія гульні (дефлімпіяда) - спартыўныя спаборніцтвы людзей з парушэннямі слыху («сусветныя гульні глухіх»).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках