29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БНФ адзначыць арганізатараў масавых акцый памятным знакам імя Віктара Івашкевіча

1
БНФ адзначыць арганізатараў масавых акцый памятным знакам імя Віктара Івашкевіча

Лаўрэат будзе абвешчаны 27 ліпеня.

Партыя БНФ абвесціць цяперашняга лаўрэата памятнага знака імя Віктара Івашкевіча 27 ліпеня. Такім чынам традыцыйна адзначаюць арганізатараў найбольш значных і гучных вулічных акцый, піша «Новы час».

Гэты знак быў заснаваны Беларускім Народным Фронтам у памяць пра выбітнага палітыка-фронтаўца, арганізатара шматлікіх дэманстрацыяў ды шэсцяў, які пайшоў з жыцця ў 2013 годзе. Сёлета ўзнагарода будзе ўручаная ў чацверты раз. Традыцыйна ўручэнне будзе прымеркаванае да 27 ліпеня – гадавіны абвяшчэння Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

Як паведаміў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, крытэрамі для адзначэння памятным знакам з'яўляецца актуальнасьць тэмаў акцый і адпаведнасць нацыянальна-дэмакратычным прынцыпам і праграме Партыі БНФ, крэатыўнасць і творчы падыход пры планаванні і правядзенні акцыі, грамадскі розгалас і масавасць акцыі, яе ўплыў на грамадства. Вызначэнне лаўрэата памятнага знаку адбываецца шляхам галасавання сябраў Сойму Беларускага Народнага Фронту.

"Час ад мінулагодняга 27 ліпеня быў насычаны вулічнай палітычнай актыўнасцю. Безумоўна, вартыя асобнай адзнакі буйныя акцыі пратэсту супраць дэкрэту №3 і ганебнай сацыяльна-эканамічнай палітыкі ўладаў Беларусі. Таму ў спіс намінантаў на знак Івашкевіча ўключаны асобы, якія ачолілі гэтыя пратэсты ў сваіх гарадах – гэта Вадзім Саранчукоў з Гародні і Ігар Казмерчак з Воршы. Для абодвух гэтых гарадоў акцыі, што адбыліся напачатку гэтага года, мелі беспрэцэдэнты маштаб. У шорт-ліст намінантаў, складзены на падставе прапановаў фронтаўцаў, уключана і перадвыбарчая акцыя, а менавіта – "музычны пікет" палітыка Алеся Лагвінца ў Сухараве, які сабраў шмат людзей і стаў сапраўднай падзеяй.

Вартая ўвагі, таксама, акцыя па зборы подпісаў у падтрымку надання бел-чырвона-беламу сцягу статусу нацыянальнай каштоўнасці. Напрыканцы мінулага году на карысць гэтай прапановы актывістамі на чале са Змітром Дашкевічам было сабрана больш за дзесяць тысяч подпісаў. Мы таксама аддаем павагу мужным учынкам канкрэтных асобаў, якія здольныя ўзняць сцяг на плошчы, якія сваім індывідуальным прыкладам дэманструюць нязломнасць і натхняюць іншых, прычым гэта як моладзь, так і асобы сталага веку: у спіс намінантаў уключаныя "чалавек-сцяг" Ніна Багінская, вэтэран-фронтавец Ян Грыб (фатаздымак брутальнага затрымання чалавека стала веку з кійком 25 сакавіка абляцеў усе сусветныя медыі) і ўдзельнік абароны Курапатаў Сяргей Пальчэўскі".

У мінулыя гады памятны знак імя Віктара івашкевіча ўручаўся лідару грамадскай арганізацыі "Альтэрнатыва" Алегу Корбану, кінарэжысэрцы і грамадскай актывістцы Вользе Мікалайчык, лідару "Маладога Фронта" Змітру Дашкевічу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках