25 красавiка 2024, Чацвер, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мазырскія рыбакі адбаранілі Прыпяць

6
Мазырскія рыбакі адбаранілі Прыпяць

91 кіламетр Прыпяці не будуць здаваць у арэнду.

Раку Прыпяць не будуць здаваць у арэнду Мазырскаму таварыству рыбаловаў і паляўнічых. Аб такой пастанове «Еўрарадыё» паведамілі ў Мазырскім раённым выканаўчым камітэце, які праводзіў аўкцыён для здачы ракі ў арэнду.

Супрацоўніца Мазырскага райвыканкама: «Здаваць Прыпяць у арэнду не будуць. Гэта дакладна. Гомельскі аблвыканкам адмовіўся ад такой ідэі».

Раней дыктатар падпісаў указ, які забараняе здаваць у арэнду рэкі і азёры. Мазырскае таварыства рыбаловаў і паляўнічых ўсё адно падало дакументы, каб улады разгледзелі такую магчымасць.

Мясцовыя рыбаловы былі супраць, каб Прыпяць здавалі ў арэнду. Акрамя таго, яны правялі шэраг акцый, каб дамову на арэнду не падпісалі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках