20 красавiка 2024, Субота, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля амбасады ЗША ў Менску з'явілася шыльда ў памяць пра саліста Linkin Park

4
Каля амбасады ЗША ў Менску з'явілася шыльда ў памяць пра саліста Linkin Park
ФОТА: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Мемарыяльную шыльду паставілі каля ўваходу ў консульскі аддзел.

На старонцы ў «Фэйсбуку» гарадскога актывіста Андрэя Язерына з'явілася фатаграфія, якую ён зрабіў каля амбасады ЗША ў Менску.

- Дзесьці а 17.30 я праходзіў міма амбасады і ўбачыў такую вось ініцыятыву. Не ведаю, хто гэта зрабіў. Я спяшаўся, таму не стаў распытваць. Адзінае, міліцыянт папрасіў фатаграфаваць з пэўнага ракурсу, каб будынак амбасады не патрапіў у кадр, - пракаментаваў Андрэй.

ФОТА: АНДРЭЙ ЯЗЕРЫН

Раней Charter97.org паведамляў, 41-гадовага вакаліста гурту Linkin Park Чэстара Бэнінгтана знайшлі мёртвым у прыватным доме ў прадмесці Лос-Анджэлеса.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках