24 красавiка 2024, Серада, 3:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На перамовах ва Украіне Лукашэнка больш прадстаўляў інтарэсы Расеі

37
На перамовах ва Украіне Лукашэнка больш прадстаўляў інтарэсы Расеі

Расейская марыянетка толькі ўдае самастойнасць.

Аляксандр Лукашэнка выкарыстоўвае свой візіт у Кіеў, каб прадэманстраваць Захаду, што падтрымлівае сувязі з украінскай стараной, заявіў у каментары выданню "Гордон" каардынатар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Зміцер Бандарэнка.

"У Беларусі цяпер вельмі складаная эканамічная сітуацыя. УБП практычна не расце ўжо шэсць гадоў. І, безумоўна, вайна на Данбасе знізіла аб'ёмы таварнага абарачэння паміж Украінай і Беларуссю. І з гэтым трэба нешта рабіць. На мой погляд, Лукашэнка на гэтых перамовах прадстаўляе у тым ліку і расейскую старану. Бо таварнае абарачэнне паміж Украінай і РФ таксама скарацілася. і частка ўгод, якія раней Кіеў і Масква здзяйснялі наўпрост, цяпер ідзе праз Менск. Плюс Лукашэнка дэманструе Захаду, што падтрымлівае сувязь з Украінай. і нічога, што расейскія войскі ўжо ўвайшлі ў Беларусь. Пад Берасцем і Гародняй знаходзяцца дэсантнікі, танкісты і артылерысты з Расеі", - адзначыў Бандарэнка.

Паводле ягоных слоў, правядзенне расейска-беларускіх вучэнняў "Захад-2017" пагражае бяспецы Украіны і краін Балтыі.

"Беларусь цяпер далёка не донар рэгіянальнай бяспекі. Вялікія супольныя вучэнні з Расеяй нясуць дырэктыўную пагрозу перш за ўсё краінам Балтыі, а таксама Украіне. У рэчаіснасці Лукашэнка - расейская марыянетка. Але яму трэба ўдаваць самастойнасць. Фактычна, на перамовах ва Украіне Лукашэнка больш прадстаўляе інтарэсы Расеі, чым Беларусі. (Усе 4,5 мільёна тон беларускіх нафтапрадуктаў, якiя пастаўля/цца ва Украiну, вырабленыя з расейскай нафты).

У цэлым хачу папярэдзіць украінцаў, што дыктатура заразная. Для нас словазлучэнне "ваш бацька" гучыць абразліва. Я ў захапленні ад акцыі беларусаў у Кіеве, лозунг якіх быў "Каму Лука бацька, таму Х...йло дзядзька". Яны агучылі пункт гледжання патрыётаў Беларусі. Лукашэнка прымусіў мільёны беларусаў пакінуць сваю краіну. Так што будзьце пільныя", - падкрэсліў Бандарэнка.

20 ліпеня Лукашэнка прыляцеў у Кіеў, дзе правёў перамовы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках