29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Брэсцкае піва» зноў не прадалі

1
«Брэсцкае піва» зноў не прадалі

У жніўні кошт прадпрыемства паменшыцца яшчэ амаль на два мільёны.

На ліпеньскіх таргах не знайшлося ахвочых набыць прадпрыемства за 11,244 мільёна рублёў.

Аўкцыён для продажу «Брэсцкага піва» зноў не адбыўся праз адсутнасць заявак ад патэнцыйных пакупнікоў. Магчымыя інвестары па-ранейшаму ўважаюць заяўлены кошт за надта высокі. Што ж, на наступных таргах, якія запланаваныя на 15 жніўня, «піўны» кошт упадзе да 9,344 мільёна рублёў (без ПДВ). Ці прывабіць адзнака, ніжэйшая за «псіхалагічны дзясятак»?

Між тым, Эканамічны суд вобласці адмовіў «Прыёрбанку», аднаму з крэдытораў «Брэсцкага піва», у прапанове аб пачатку ліквідацыі прадпрыемства. Банкіры матывавалі такую пастанову здоўжанай і неэфэктыўнай санацыяй, а таксама бясконцымі няўдачамі на аўкцыёне. Аднак, на думку суда, «півавары» яшчэ маюць магчымасць выгадна «прадацца» і разлічыцца з крэдыторамі, піша «Вечерний Брест».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках