24 красавiка 2024, Серада, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сэнат Польшчы прыняў без паправак законапраект аб рэформе Вярхоўнага суда

Сэнат Польшчы прыняў без паправак законапраект аб рэформе Вярхоўнага суда
ФОТА: PAP

Галасаванне за законапраект аб рэформе Вярхоўнага суда ў Сэнаце Польшчы прайшло ўночы.

А 1.57 мясцовага часу 22 ліпеня Сэнат Польшчы прыняў без паправак законапраект аб рэформе Вярхоўнага суда. паведамляе агенцтва PAP.

"За" прагаласавалі 55 сэнатараў, 23 былі супраць, двое ўстрымаліся. Абмеркаванне працягвалася больш за 15 гадзін, бо да дакумента падалі некалькі соцень паправак.

Законапраект прадугледжвае стварэнне трох новых палат Вярхоўнага суда, у тым ліку дысцыплінарнай, а таксама змяняе працэдуру прызначэння суддзяў. Калі ён увойдзе ў дзеянне, усіх дзейных суддзяў могуць адправіць у адстаўку.

Цяпер законапраект накіруюць прэзідэнту Анджэю Дуду. Ягоных подпісаў чакаюць і два іншыя законы, якія тычацца судовай сістэмы: аб Нацыянальнай судовай радзе і Судзе агульнай юрысдыкцыі.

Апазіцыйныя сілы Польшчы ўважаюць законапраект аб рэформе Вярхоўнага суда за неканстытуцыйны і патрабуюць, каб прэзідэнт на яго наклаў вета.

Кіроўная ў Польшчы партыя Яраслава Качыньскага "Права і справядлівасць" ініцыявала судовую рэформу, спрабуючы ўнесці змены ў тры законы - аб Вярхоўным судзе, Нацыянальнай судовай радзе і Судзе агульнай юрысдыкцыі. На думку палітычнай сілы, рэформа мадэрнізуе судовую ўладу. Апазіцыя і большасць судзейскага корпуса перакананыя, што такія змены абмяжуюць незалежнасць судоў.

16 ліпеня ў Варшаве тысячы чалавек выйшлі на акцыю пратэсту супраць змены судовай сістэмы.

Віцэ-старшыня Еўрапейскай камісіі Франс Тымэрманс заявіў, што Еўракамісія можа пазбавіць Польшчу права голасу за незбалансаваную судовую рэформу. Паводле ягоных слоў, законапраекты нясуць пагрозу прынцыпу вяршэнства права.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках