20 красавiка 2024, Субота, 5:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры беларускі выйшлі ў фінал чэмпіянату Еўропы ў сучасным пяціборстве

4
Тры беларускі выйшлі ў фінал чэмпіянату Еўропы ў сучасным пяціборстве
Настасся Пракапенка
Архіўныя фота MST.BY

На чэмпіянаце Еўропы ў сучасным пяціборстве ў Менску сёння вызначацца прызёры ў жаночых спаборніцтвах.

Сярод 36 фіналістак за ўзнагароды спрачаюцца і 3 беларускія спартоўкі - Таццяна Халдоба (14-ы вынік у кваліфікацыі; 994 балы), Настасся Пракапенка (19; 992) і Вольга Сілкіна (24; 991), паведамляе БелТА.

Найлепшы вынік у кваліфікацыйных спаборніцтвах паказала вугорская пяціборка Шаролта Ковач, якая набрала у суме 1 009 балаў.

У мужчынскім фінале, які пройдзе ў нядзелю, 23 ліпеня, Беларусь прадставяць 4 атлеты: Мікалай Гаяноўскі (10; 1106), Ілля Палазкоў (19; 1102), Павел Ціханаў (25; 1101), Кірыл Касьянік (32; 1098).

Найлепшым у кваліфікацыі быў расеец Кірыл Белякоў, які мае 1123 балы.

Пакуль у медальнай скарбонцы беларусаў адна ўзнагарода - бронза жаночай эстафеты, якую здабылі Кацярына Арол і Таццяна Халдоба. Першымі тут былі немкі Лена Шанэборн і Аніка Шлеў, другое месца занялі расейскія спартоўкі Анна Бурак і Аліса Фахрутдынава.

У мужчынскай эстафеце беларусы Аляксандр Поўпэ і Мікалай Гаяноўскі занялі шостае месца. Золата здабылі чэхі Андрэй Поліўка і Марцін Білка, срэбра - французы Аляксандр Энрара і Сымон Касэ, бронзавымі прызёрамі сталі браты Патрык і Марвін Доге з Нямеччыны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках