20 красавiка 2024, Субота, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тарас Беразавец: Візіт Лукашэнкі быў надзвычайным

17
Тарас Беразавец: Візіт Лукашэнкі быў надзвычайным
Тарас Беразавец

Дыктатар не ўпэўнены, што застанецца ва ўладзе найбліжэйшым часам.

Тарас Беразавец, украінскі палітолаг, на сваёй старонцы ў Фэйсбуку пракаментаваў візіт Аляксандра Лукашэнкі ва Украіну, назваўшы яго «надзвычайных».

Са слоў палітолага, неўзабаве пачнуцца вучэнні паміж Расеяй і Беларуссю, і яны вельмі хвалююць не толькі Украіну і NATO, але і самога Лукашэнку.

«Таму як упершыню за 23 гады знаходжання на пасадзе няма ў Лукашэнкі ўпэўненасці, што ён сустрэне 24-ы год на пасадзе. Інстынкты падказваюць, што хада падзей можа паскорыцца насуперак волі самога Лукашэнкі», - адзначыў Беразавец.

Ён нагадаў пра тое, што сустрэчы ва Украіне ў беларускага дыктатара запланаваныя толькі на другі дзень візіту, і невядома, чым ён займаўся ўвесь аўторак, але, мяркуючы з усяго, ён меў нейкія непублічныя кансультацыі.

Беразавец адзначыў, што беларускі дыктатар зноў заявіў пра тое, што вайна з тэрыторыі ягонай краіны ва Украіну не прыйдзе, і ўся праўда толькі ў тым, што сам Лукашэнка перастаў давяраць Пуціну, і ён ужо не можа цалкам кантраляваць працэсы ў Беларусі, у тым ліку і вайсковыя вучэнні.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках