20 красавiка 2024, Субота, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Шклове на габрэйскіх могілках ладзяць пікнікі

12
У Шклове на габрэйскіх могілках ладзяць пікнікі
ФОТА: 6TV.BY

На радзіме Лукашэнкі, у Шклове, старажытная габрэйскія могілкі паступова ператвараюцца ў месца для пагулянак «на прыродзе».

Наведаўшы гэты куток на ўскраіне горада, можна ўбачыць, не толькі надмагільныя помнікі. Старажытную частку могілак апанавалі дрэвы і хмызняк. Калі прайсці па кірунку ад былой заходняй брамы, то сляды ад аўтамабільных колаў прыводзяць да пляцоўкі, дзе відавочна ладзяцца пагулянкі і пікнікі, піша 6tv.by.

Мясцовым уладам даўно пара навесці тут парадак. Могілкі - гэта не толькі месца пахавання людзей, але і помнікі нашай гісторыі, культуры і архітэктуры.

ФОТА: 6TV.BY
ФОТА: 6TV.BY

Габрэйскія могілкі Шклова - найцікавейшы здабытак матэрыяльнай і не матэрыяльнай спадчыны нашай гісторыі. Габрэі з'явіліся ў Шклове прыкладна ў першай палове 17 стагоддзя. Першыя «прывілеі» мясцовыя габрэі атрымалі ад тагачасных уладароў горада Сіняўскага і Чартарыйскіх. Габрэйская грамада Шклова вельмі хутка развівалася. У 1668 годзе сакратар аўстрыйскага пасла пры двары Пятра I Георг Корб адзначыў, што шклоўскія габрэі - «багаты і ўплывовы стан».

Больш за тое, на мяжы XVIII - XIX стагоддзяў горад стаў выконваць свайго кшталту ролю «габрэйскай метраполіі» і адначасова становіцца цэнтрам распаўсюду разнастайных ведаў і ідэй сярод габрэйскай грамады Расейскай імперыі. У 1897 годзе ў Шклове ўжо 5122 габрэі (78% насельніцтва).

ФОТА: 6TV.BY
ФОТА: 6TV.BY

З тых далёкіх часоў знаходзяцца ў Шклове і габрэйскія могілкі. Як і павінна быць, яны аднесеныя на невялікую адлегласць ад гарадской мяжы. Тэрыторыя могілак абмежаваная штучным ровам. З паўночна-ўсходняга боку знаходзіцца каменная лесвіца-калідор. Перш сходы-калідор мелі драўляны дах і замыкаліся брамай. Цяпер гэта старадаўняя пабудова захавалася часткова. Могілкі падзеленыя на дзве роўныя часткі, паміж якімі, з заходняга боку, была ўваходная брама. На паўночнай ускраіне могілак знаходзіцца некалькі брацкіх пахаванняў і мемарыял «Галакоста». Асноўная частка старажытных надмагілляў знішчана падчас апошняй вайны, а таксама ў пасляваенны перыяд.

ФОТА: 6TV.BY
ФОТА: 6TV.BY

Сёння габрэйскія могілкі Шклова маюць вялікую каштоўнасць і вядомыя ў сусветнай супольнасці. Амаль кожны год іх наведваюць нашчадкі шклоўскіх габрэяў і навукова-даследчыя экспедыцыі.

ФОТА: 6TV.BY
ФОТА: 6TV.BY
ФОТА: 6TV.BY
ФОТА: 6TV.BY
Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках