18 красавiка 2024, Чацвер, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На бераг Сены ў Парыжы «выплыў» кашалот

На бераг Сены ў Парыжы «выплыў» кашалот

Многія парыжцы паверылі, што кашалот сапраўдны.

На беразе Сены ў Парыжы ўсталявалі фігуру кашалота даўжынёй амаль 18 метраў. Гэтую акцыю прымеркавалі да фэсту Paris l'été («Лета ў Парыжы»), які доўжыцца да 5 жніўня, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Lenta.ru со ссылкой на Le Parisien.

Каб пераканаць мінакоў, што кашалот сапраўды выкінуўся на сушу, была разыграна сцэнка з удзелам актораў, якія гралі даследчыкаў і «вывучалі» жывёліну. Для надання сітуацыі большай рэалістычнасці месца дзеяння абгарадзілі.


Vrai cachalot ou oeuvre d'art ? przez leparisien

Пастаноўка з пластыкавым кітом, удакладняе BFM TV, - праца актывістаў з бэльгійскай арганізацыі Captain Boomer. Раней яны ўжо ладзілі такія шоў. Мэтай акцый з'яўляецца прыцягненне ўвагі да таго, што «нашая экасістэма разбураная».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках