20 красавiка 2024, Субота, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска перамагла на ЧЕ, але пакінула п'едэстал праз гімн іншай краіны

6
Беларуска перамагла на ЧЕ, але пакінула п'едэстал праз гімн іншай краіны
Фото: Getty Images/Giuseppe Bellini

Арганізатары выбачыліся і прынялі пастанову аб правядзенні паўторнай цырымоніі ўзнагароджання.

У слодыч перамогі беларускі Віялеты Скварцовай на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы ў лёгкай атлетыцы ў італійскім Грасэта падмяшалі горыч: падчас цырымоніі ўзнагароджання прызёраў у трайным скачку пераможца сышла з п’едэсталу, калі ў ейны гонар загучаў гімн не Беларусі, а іншай краіны. Які менавіта - не паведамляецца, піша kp.by.

Беларуска сышла з п’едэсталу, і адмовілася зноў падымацца на верхнюю прыступку нават нягледзячы на магчымую дыскваліфікацыю, якая пагражала ёй за такі ўчынак. Але арганізатары ЧЕ караць Скварцову не сталі, больш за тое, выбачыліся і прынялі пастанову аб правядзенні паўторнай цырымоніі ўзнагароджання, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Скварцова на спаборніцтвах абнавіла рэкорд і перамагла ў трайным скачку з вынікам 14 м 21 см.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках