20 красавiка 2024, Субота, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Хацкевіч прадаўжвае рэфармаваць кіеўскае «Дынама»

Аляксандр Хацкевіч прадаўжвае рэфармаваць кіеўскае «Дынама»
Аляксандр Хацкевіч
ФОТА: EPA

Беларускі трэнер робіць гульню «кіяўлянаў» больш дынамічнай.

Знакаміты ўкраінскі футбаліст Аляксандр Сапко пракаментаваў сайту ua-football.com будучы матч Дынама і Шахцёра ў рамках УПЛ:

– На мой погляд, галоўнае адрозненне ў тым, што ў гэтым матчы дапушчальная нічыя. Спаборнікі не пастаўленыя перад неабходнасцю гуляць толькі на перамогу. Таму на першы план выйдзе "не саступіць". Асабліва гэта тычыцца Дынама, якое гуляе на выездзе. Кіяўляне, з вялікай верагоднасцю, пабудуюць гульню найперш ад абароны, зрабіўшы яе вязкай, кампактнай, і будуць спадзявацца на контратакі.

Упэўнены, што вызначальнымі ў Харкаве зноў стануць мікрадуэлі на абодвух флангах. Візітная картка цяперашняга Шахцёра – моцныя, а галоўнае – збалансаваныя флангі. Перш пагрозы брамы спаборніка часцей зыходзілі справа (Марлас – Срна), але цяпер акцэнты троху зрушыліся налева (Тайсан або Бернард і Ісмаілі). Перш за ўсё праз тое, што Срна ўжо не так настроены на атаку, гуляючы больш строга ззаду. І ўвогуле абарона Шахцёра пры Фансеку дзейнічае больш строга.

Думаю, у суботу мы зноў пабачым на лязе атакі Дынама Мбокані. Хацкевіч крыху спрашчае гульню, робячы яе больш дынамічнай. Ён патрабуе ад гульцоў не затрымліваць мяч у цэнтры поля, а пры першай магчымасці загружаць яго ў штрафную спаборніка. Такая гульня трохі прымітыўная, але часам бывае вельмі эфектыўная, калі ёсць рослы цэнтрфорвард, які добра грае галавой. І Мбокані, як бачыцца Хацкевічу, лепш за ўсё ўпісваецца ў такую схему, – сказаў Сапко.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках