29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы апавялі, чаму сабакі такія прыязныя

7
Навукоўцы апавялі, чаму сабакі такія прыязныя

Таямніца хаваецца на ўзроўні генетыкі.

Прыязнасць сабак тлумачыцца тым, што яны з'яўляюцца носьбітамі асаблівай формы «сіндрому эльфа» – затрымкі разумовага развіцця, звязанай з перабудовай храмасомаў. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы-генетыкі, піша aif.ua.

На гэты момант даследчыкі не могуць назваць дакладны час прыручэння сабак і тое, хто каго «прыручыў»: сабакі людзей ці людзі сабак. На думку навукоўцаў, сабакі навучыліся жыць побач з людзьмі дзякуючы дзвюм рэчам – здольнасці страваваць крухмал, які ўтрымліваецца ў вялікай колькасці ў варанай ежы, і ўменню распазнаваць эмоцыі чалавека і рэагаваць на іх, у цэлым імітуючы паводзіны дзіцяці.

Цяпер жа навукоўцы вызначылі, што апошняя здольнасць сабак звязаная з незвычайнымі зменамі ў структуры іхніх храмасомаў, якія звычайна асацыююцца з разумовай адсталасцю і надзвычай высокай ступенню даверлівасці ў людзей.

Падобнае адхіленне, так званы сіндром Уільямса або «сіндром эльфа», узнікае ў выніку пашкоджання і выдалення досыць буйной часткі сёмай храмасомы, у выніку чаго змяняюцца і паводзіны чалавека, і ягонае аблічча.

Нешта падобнае, як вызначылі навукоўцы, адбылося з сабакамі падчас іхняга прыручэння, толькі ў будучых сяброў чалавека была пашкоджаная шостая, а не сёмая храмасома.

Усе сабакі, вывучаныя навукоўцамі, мелі пашкоджанні ў гэтай храмасоме, што гаворыць пра тое, што старажытныя селекцыянеры спецыяльна адбіралі ўладальнікаў гэтых мутацыяў і дазвалялі ім прадоўжыць свой род.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках