28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нядобрасумленныя будаўнікі справакавалі патоп у Гомелі

1
Нядобрасумленныя будаўнікі справакавалі патоп у Гомелі

Некалькі кватэраў у гомельскай пяціпавярхоўцы ноччу заліло дажджом

Неспакойную ноч 22 ліпеня перажылі жыхары дома 14 на вуліцы Клермон Феран у Гомелі. Іхняе жыллё заліло дажджом. Людзі вінавацяць у тым, што адбылося, будаўнікоў, якія рамантавалі дах напярэдадні, піша tut.by.

Набраклы ламінат, сапсаваная мэбля, адсталыя ад сценаў шпалеры. Сёння ноччу ў гэтым доме было не да сну.

– Я знаходзілася на лецішчы. А трэцяй гадзіне ночы тэлефануе муж: «Света, нас залівае!» – распавяла ўладальніца кватэры № 17 Святлана Сіліна. Яна ж падала фота наступстваў начнога патопу.

– Нас яшчэ выратавала нацяжная столь. У суседзяў – проста катастрофа. Вакол вада, – кажа жанчына.

Больш за ўсё дасталася верхнім паверхам. Цяпер жыхароў хвалюе адно пытанне – хто і калі заплаціць за сапсаваную мэблю і рамонт.

Вядома, што ў доме № 14 рабіўся капітальны рамонт. Уцяпляліся сцены, рамантаваўся дах. Заказчыкам працаў выступае КЖРЭУП «Савецкае». Падрадчык – вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Рубін» ГА «БелТІ».

– Тое, што адбылося не звязана з безгаспадарчасцю кампаніі-падрадчыка, якая ажыццяўляла рамонт даху. Тое, што здарылася – збег абставінаў, форс-мажор. Спецыялісты склалі акты-агляды пацярпелых кватэраў. Падрадчык будзе ліквідаваць недахопы. Думаем, што з усімі уладальнікамі кватэраў будзе знойдзеная агульная мова, – пракаментавалі сітуацыю ў РЭУ № 14, што абслуговае дом.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках