25 красавiка 2024, Чацвер, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістка Femen выйшла на волю пад падпіску аб нявыездзе

11
Актывістка Femen выйшла на волю пад падпіску аб нявыездзе
АНЖАЛІНА ДЫЯШ

Анжаліна Дыяш заявіла, што выяўляла сваю грамадзянскую пазіцыю.

Пячэрскі раённы суд Кіева вызваліў Анжаліну Дыяш, якая арганізавала акцыю падчас супольнай заявы Парашэнкі і Лукашэнкі, пад падпіску аб нявыездзе, паведамляе «Радыё Свабода».

Такім чынам, суд задаволіў адпаведнае хадайніцтва абвінавачвання

«Асоба здзейсніла крымінальнае правапарушэнне, ёсць адпаведныя доказы. Паколькі ёсць рызыка, што яна можа ўхіляцца ад следства, просім выбраць для яе такую меру стрымання, як асабістыя абавязальніцтвы», – заявіў пракурор.

Адвакат прасіў суд вызваліць Анжаліну Дыяш без умоваў, паколькі яе дзеянні варта расцэньваць як палітычны пратэст, а не хуліганства.

«Няма ніякіх доказаў таго, што яна будзе ўхіляцца ад следства. Яна будзе ўдзельнічаць ва ўсіх дзеяннях, каб даказаць сваю невінаватасць», – падкрэсліў адвакат Яраслаў Яцэнка.

«Я не бачу ў сваіх дзеяннях хуліганства. Гэта была акцыя, якая засведчыла маю грамадзянскую пазіцыю», – заявіла актывістка Femen.

На судовым паседжанні Анжаліна Дыяш паведаміла, што мае спецыяльнасць выкладчыка ангельскай мовы, але цяпер не працуе.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках