20 красавiка 2024, Субота, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найлепшыя парады для людзей і хатніх гадаванцаў у спякоту

2
Найлепшыя парады для людзей і хатніх гадаванцаў у спякоту

Як прыстасавацца да анамаліяў надвор’я.

Лета падносіць нечаканкі: то песціць сонечным і гарачым надвор'ем, то пагражае ветрам і залевамі. Таму трэба быць гатовым да ўсяго.

Медыя-Палессе пазнаёмілася з рэкамендацыямі спецыялістаў і выбрала самыя значныя адносна таго, як пераносіць гарачае надвор'е людзям і іхнім хатнім улюбёнцам.

ТОП-5 парадаў, як лягчэй перанесці спёку

Выбіраць свабодную вопратку светлых тонаў. Насіць у спякотнае надвор'е капелюшы з шырокімі крысамі, якія абараняюць твар ад сонечных прамянёў.

Пры магчымасці знаходзіцца ў цені.

Ужываць звычайную пітную ваду, кампот з сухафруктаў, свежавыціснутыя сокі.

Адмовіцца ад ужывання кавы і алкаголю.

Калі ў памяшканні, дзе вы знаходзіцеся, вельмі душна, пакладзіце пад язык лядзяш.

У спякоту пакутуюць не толькі людзі, але і хатнія гадаванцы.

ТОП-5 парадаў, як дапамагчы жывёлам у спякоту

Не стрыгчы коратка сабак, якім гэта не дазволена правіламі экстэр'еру.

Ні ў якім разе не даваць жывёліне лекі, калі іх не рэкамендаваў ветэрынар.

Не паліваць сабак вадой, бо магчымае запаленне лёгкіх. Калі жывёліна разгарачылася, то лепш апырскаць яе вадой.

Нельга закрываць жывёлу ў неправетраных памяшканнях.

Не пускаць жывёлу купацца ў застойных вадаёмах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках