24 красавiка 2024, Серада, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп заявіў пра выцечку звестак выведкі праз артыкул Washington Post

2
Трамп заявіў пра выцечку звестак выведкі праз артыкул Washington Post
ДОНАЛЬД ТРАМП

Артыкул быў прысвечаны амбасадару РФ у ЗША.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў "новай выцечкай звестак выведкі" артыкул Washington Post, прысвечаны амбасадару Расеі ў ЗША Сяргею Кісляку. У матэрыяле сцвярджалася, што амерыканская выведка перахапіла данясенні дыпламата ў Маскву, піша bbc.com.

"Новая выцечка разведвальнай інфармацыі ад Amazon Washington Post. На гэты раз – супраць [генпракурора ЗША] Джэфа Сэшнса. Усе гэтыя незаконныя выцечкі пра [экс-дырэктара ФСБ Джэймса] Комі павінны спыніцца", – напісаў Трамп у сваім "Твітары".

У матэрыяле Washington Post сцвярджалася, што выведка ЗША перахапіла данясенні расейскага пасла Сяргея Кісляка ў Крэмль. У іх, сярод іншага, гаварылася пра змест ягоных сустрэчаў з Джэфам Сэшнсам у 2016 годзе. Сэшнс, які цяпер займае пасаду генпракурора ЗША, быў памочнікам Трампа.

Адзін з суразмоўцаў выдання распавёў, што, згодна з перахопленымі звесткамі, Кісляк і Сэшнс абмяркоўвалі пытанні, якія тычацца пазіцыі Трампа ў дачыненні да Расеі, а таксама перспектывы стасункаў дзвюх краінаў у выпадку перамогі рэспубліканца на выбарах.

Трамп раней абрынуўся з крытыкай на газету Washington Post і інтэрнэт-краму Amazon, заяўляючы, што Amazon Washington Post – фэйкавыя навіны. Валодае газетай і найбуйнейшай інтэрнэт-крамай Джэф Бэзас. Ён заявіў, што не ўплывае на рэдакцыйную палітыку выдання.

Сэшнс афіцыйна не ўдзельнічае ў расследаванні, якое датычыцца магчымага ўмяшання Расеі ў амерыканскія выбары – у сакавіку ён узяў самаадвод. WP вясной паведамляла пра тое, што Сэшнс двойчы сустракаўся з Кісляком падчас выбарчай кампаніі Трампа. CNN паведамляла, што паміж паслом і памочнікам Трампа магла адбыцца і трэцяя сустрэча.

Дэмакраты-кангрэсмэны абвінавачваюць Сэшнса ў тым, што той нібыта схлусіў пад прысягай, калі ішоў на пасаду генпракурора. Чалец кангрэса мяркуе, што той павінен быў даць справаздачу пра кантакты з расейскім амбасадарам.

Сам Сэшнс сцвярджае, што ніколі не абмяркоўваў з Кісляком умяшальніцтва ў выбарчую кампанію і выбары ў ЗША ў цэлым. Генпракурор настойвае, што сустракаўся з Кісляком як сенатар, а не ў якасці памочніка цяперашняга прэзідэнта Злучаных Штатаў.

На апошніх слуханнях у Сенаце, якія адбыліся на мінулым тыдні, Сэшнс назваў "жудаснай і гідкай хлуснёй" абвінавачванні ў тым, што перадвыбарчы штаб Трампа ўступіў у змову з расейскімі афіцыйнымі асобамі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках