24 красавiка 2024, Серада, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Neue Zürcher Zeitung: Прысутнасць NATO ў краінах Балтыі прынесла спакой

2
Neue Zürcher Zeitung: Прысутнасць NATO ў краінах Балтыі прынесла спакой

Краіны Балтыі радыя ваеннаму супрацоўніцтву з Паўночнаатлантычным альянсам.

У пачатку чэрвеня ў Літве прайшлі ваенныя вучэнні Flaming Thunder ("Гром у полымі"), у якіх удзельнічалі вайскоўцы NATO з мноства краінаў, у тым ліку падраздзяленні новых "войскаў узмоцненай перадавой прысутнасці", піша Рудольф Херман у швэйцарскай газеце Neue Zürcher Zeitung (пераклад – inopressa.ru). Гэтая група складаецца з некалькіх мультынацыянальных батальёнаў, перакінутых у краіны Балтыі ў мінулыя месяцы. У Літве, да прыкладу, дыслакуецца 112-ы панцэргрэнадзёрскі батальён бундэсвера. У Латвіі, Эстоніі і Польшчы размешчаныя канадскія, брытанскія і амерыканскія вайскоўцы.

Узмацненне ваеннай прысутнасці NATO ў Балтыі, як адзначае журналіст, "стала рэакцыяй на халодны вецер, які задзьмуў у стасунках паміж Усходам і Захадам тры гады таму, пасля расейскай анэксіі Крыма і вайны на ўсходзе Украіны". Краіны Балтыі, якія ўступілі ў NATO толькі ў 2004 годзе, а ў мінулым уваходзілі ў склад СССР, "адчувалі для іх асаблівую пагрозу з гістарычных, геаграфічных і палітычных прычынаў".

"У Статуце NATO ёсць 5-ы артыкул, згодна з якім напад на любога чальца альянсу расцэньваецца ў якасці нападу на ўвесь альянс, але ў Таліне, Рызе і Вільнюсе да гэтага часу не былі цалкам упэўненыя, што ў выпадку абвастрэння сітуацыі яны не стануць разменнымі пешкамі , – прадаўжае аўтар. – Аднак пасля мінулагодняга саміту NATO ў Варшаве, на якім была прынятая пастанова пра размяшчэнне войскаў NATO на ратацыйнай аснове, падобныя сумневы сышлі ў мінулае". "Эфектыўнае павелічэнне колькасці гэтых падраздзяленняў паказвае, што NATO працуе", – заявіў віцэ-міністр абароны Літвы Гедрымас Еглінскас.

Між тым у СМІ актыўна абмяркоўваюць "пытанне, а ці хопіць колькасці батальёна на кожную краіну для гарантыі іх бяспекі – асабліва з улікам таго, якія сілы можа мабілізаваць Расея". Напрыклад, у запланаваных на верасень супольных расейска-беларускіх вучэннях "Захад–2017", паводле ацэнак заходніх экспертаў, будуць удзельнічаць блізу 100 тыс. вайскоўцаў. Гэта троху турбуе краіны Балтыі. Іншае пытанне заключаецца ў "адносна хуткай змене воінскіх кантынгентаў – кожны будзе знаходзіцца ў краіне ў сярэднім паўгода", піша Херман.

"Але тут маюць ролю палітыка і дыпламатыя, – тлумачыць аўтар: – прысутнасць войскаў на сталай аснове яшчэ мацней сапсавала б і без таго не найлепшыя стасункі паміж NATO і Расеяй". Амерыканскі афіцэр Эндру Кэмп з змешчанага ў Вільні Штаба NATO ў інтэграцыі сілаў (Nato Force Integration Unit) мяркуе, што "падраздзяленні альянсу павінны дамагчыся эфектыўнага стрымлівання (Расеі. – Заўвага. рэд.) і пры гэтым паводзіць сябе так, каб у іх не ўбачылі сур'ёзнай пагрозы".

На думку непрадузятых экспертаў, "гэтае стрымлівальнае дзеянне раскрывае, перш за ўсё, не ваенную моц падраздзяленняў і не аснашчэнне, а іх мультынацыянальны склад, бо ў выпадку нападу ад яго пацерпяць адразу некалькі краінаў NATO і гэта адаб'ецца на палітычнай абстаноўцы", гаворыцца ў артыкуле.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках