19 красавiка 2024, Пятніца, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск адзначыў дзень МНС парадам рарытэтнай тэхнікі

9
Менск адзначыў дзень МНС парадам рарытэтнай тэхнікі
ФОТА: TUT.BY

Гледачы ўбачылі выступленне парашутыстаў і феерверк з каляровых дымавых шашак.

Чарговы парад з гуляннямі ў цэнтры сталіцы. На гэты раз свята прымеркавалі да Дня пажарнай службы. На праспект Незалежнасці яны вывезлі сваю ўнікальную тэхніку. Не толькі сучасную, але і мінулых часоў. Як у гэты дзень забаўляліся менчукі і што незвычайнага ўбачылі – у матэрыяле tut.by.

Гледачы з праспекта махалі шэсцю і тэхніцы, а потым падыходзілі зрабіць фота з ратавальнікамі.

Пасля гэтага ўсе гулянні прадоўжыліся ў парку Горкага. Туды ж пераехала і тэхніка. Спачатку перад гледачамі выступіў узвод ганаровай варты Універсітэта грамадзянскай абароны, а пасля ратавальнікі прадэманстравалі плаўсродкі МНС.

«Давай папляскаем дзядзькам, яны так стараліся, так прыгожа пахадзілі!» – кажуць мамы дзецям у натоўпе.

Выступы абышліся без авіяцыі. Затое былі парашутысты, феерверк з каляровых дымавых шашак і паказальныя выратавальныя аперацыі танулага і ахопленага полымем чалавека. «Пацярпелых», вядома, аператыўна выратавалі.

Тэхніка – машыны, матацыклы, у тым ліку і рарытэтная фурманка з пажарнымі ў старой форме – стала, напэўна, галоўным атракцыёнам у парку. Чарга да яе была большая, чым у кропкі грамадскага харчавання. Дарэчы, ратавальнікі бясплатна накармілі гасцей свята палявой кухняй.

Ходзіць па пляцоўцы пенсіянерка Рыма Іванаўна і кажа, што была і на парадзе 3 ліпеня, але параўноўваць іх складана.

– Мне на гэтым парадзе больш падабаецца, таму што яшчэ трэба высветліць, ад чаго і ад каго ў нас незалежнасць, а тут сапраўды ратавальнікі ўсёй краіны. Я ганаруся, што ў нас ёсць такія ратавальнікі.

Мянчанка Лілія прыйшла на парад з сястрой. Кажа, што сёлета была на свяце МНС першы раз.

– Сёння ярка і відовішчна, я думаю, у дзяцей шмат уражанняў, ды і ў дарослых таксама. Увогуле МНС – гэта служба, працу якой не відаць, але якая адбываецца кожны дзень. Нашы салдаты нябачнага фронту сёння паказалі, як мы можам быць абароненыя нават ад тыповых побытавых небяспек.

У парку ратавальнікі самі забаўлялі мінакоў: вучылі на манекенах, як рабіць масаж сэрца, дапамагалі распазнаваць прадметы формы пажарных, апраналі дзяцей у форму ратавальнікаў.

Былі забавы і прасцейшыя накшталт закідання мячоў у кошык або галаваломак. Але некаторым больш да душы былі экстрэмальныя віды дзейнасці. Напрыклад, спусціцца па невялікай тарзанцы, пасядзець у аўтамабілі, які перакульваюць на 360 градусаў, палазіць на скаладроме, забегчы ў дым-палатку ў рыштунку ратавальнікаў з пажарным.

Таксама ў парку людзям паказалі, як дзейнічае так званы куб жыцця. Ён уяўляе з сябе вялізную надзіманую падушку, якая прызначаная для эвакуацыі людзей з вышыні.

Уся тэхніка і забавы працавалі ў парку да 16 гадзінаў. Дзень пажарнай службы адзначаецца ў Беларусі 25 ліпеня.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках