25 красавiка 2024, Чацвер, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cтаў вядомы спіс магчымых санкцыяў ЗША супраць Расеі

1
Cтаў вядомы спіс магчымых санкцыяў ЗША супраць Расеі

Законапраект быў зарэгістраваны ў Кангрэсе ЗША.

У сеціве быў абнародаваны законапраект, зарэгістраваны ў Кангрэсе ЗША, адносна ўзмацнення жорсткасці санкцыяў супраць Расеі і Ірана, піша apostrophe.ua.

Гэты законапраект быў апублікаваны на сайце Палаты прадстаўнікоў.

Адзначаецца, што мэтай гэтага законапраекта з'яўляецца супрацьдзеянне агрэсіі ўрадаў гэтых дзвюх краінаў.

Кангрэсмэны прагаласуюць за гэты законапраект ужо на наступным тыдні ў аўторак, 25 ліпеня.

Аўтары дакумента прапануюць скараціць максімальны тэрмін рынкавага фінансавання расейскіх банкаў, якія знаходзяцца пад санкцыямі, да 14 дзён, а падсанкцыйных кампаніяў нафтагазавага сектару – да 30 дзён.

Гэтыя абмежаванні накіраваныя на супрацьдзеянне будаўніцтву трубаправода NordStream 2, які, на думку аўтараў законапраекта, пагражае энэргетычнай бяспецы Еўрапейскага звяза.

Таксама пад санкцыі могуць патрапіць фізічныя асобы, якія маюць намер інвеставаць у будаўніцтва расейскіх экспартных трубаправодаў больш за 5 мільёнаў даляраў за год або 1 мільён адначасова.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках