29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пентагоне абвесцілі пра магчымасць ваеннага канфлікту з КНДР

8
У Пентагоне абвесцілі пра магчымасць ваеннага канфлікту з КНДР

Амерыканскі генерал мяркуе неймавернай сітуацыю, у якой Вашынгтон дазволіць Пхеньяну нанесці ядзерны ўдар па ЗША.

ЗША не павінны выключаць магчымасць збройнага канфлікту з КНДР, ядзерная праграма якой становіцца галоўнай непасрэднай пагрозай для Амерыкі. Пра гэта ў суботу, 22 ліпеня, заявіў генерал Джозэф Данфард на форуме бяспекі ў Аспене ў штаце Каларада, піша "Нямецкая хваля".

Пры гэтым ён падкрэсліў важнасць эканамічнага і дыпламатычнага ціску на рэжым у Пхеньяне з тым, каб прымусіць яго адмовіцца ад стварэння ядзернай зброі. І ўсё-такі ўзброеная канфрантацыя ЗША з Паўночнай Карэяй не з'яўляецца "неймавернай", як пра гэта кажуць многія людзі, сказаў Данфард, які займае пасаду старшыні Камітэта кіраўнікоў штабоў узброеных сілаў ЗША.

Паводле словаў генерала, для яго "неймаверным з'яўляецца дапусціць, каб паўночнакарэйскія ядзерныя ракеты ўдарылі" ў тэрыторыю ЗША. Таму сваёй задачай Данфард бачыць "выкарыстанне ваенных захадаў, каб не дапусціць гэтага". Гаворачы пра магчымы ваенны канфлікт на Карэйскім паўвостраве, амерыканскі генерал прызнаў, што ён будзе "жахлівым і прывядзе да ахвяраў, якіх не ведаюць людзі, якія выраслі пасля Другой сусветнай вайны".

Паўночная Карэя летась правяла 16 ракетных тэстаў і два выпрабаванні ядзернай зброі, заўважыў Данфард. Паводле ягоных словаў, гэтая краіна прасоўваецца да стварэння міжкантынентальнай ядзернай ракеты, здольнай несці ядзерную боегалоўку, якая зможа дасягнуць тэрыторыі ЗША.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках