28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэса РФ на «Славянскім базары» западозрыла ў «русафобіі» беларускі трактар

49
Прэса РФ на «Славянскім базары» западозрыла ў «русафобіі» беларускі трактар

Расейцы засталіся незадаволеныя шыльдачкамі з назвамі вуліцаў па-беларуску.

«Трактар “Беларусь” з прычэпам і змешчанымі ў ім працаўнікамі павольна цягнуўся па тратуары ўздоўж цэнтральнай вуліцы горада – зразумела, Леніна. Працаўнікі мянялі шыльды з расейскай назвай вуліцы на беларускія», – так пачынаецца артыкул «Славяне брацкія і не вельмі: “Славянскі базар – 2017” у Віцебску» ў «Собеседнику».

З трактара разгружаюць турнікеты на час «Славянскага базару ў Віцебску», піша сайт news.vitebsk.cc.

Аўтар, які, падобна, не ў курсе, што трактар даўно называюць «Беларус», краіну ж – Беларусь, а не «Белоруссия», як піша ён, паводле сваіх назіранняў на «Славянскім базары ў Віцебску».

Да прыкметаў беларусізацыі журналіст адносіць і «дэмарш» з трактарам, і павялічаную колькасць рэкламы на беларускай мове, і нават групу «NaviBand», якая стала, цытуем, «асобамі вядомай амерыканскай газоўкі».

Журналісты пастанавілі праверыць, дзе ж карэспандэнт з Расеі паспеў убачыць новыя шыльды раней за іх. Сапраўды, на частцы вуліцы Леніна ад дома №46 у бок плошчы Леніна, з'явіліся новыя нумары дамоў, дзе белым па чырвоным напісана «вуліца Леніна». Яшчэ адна такая шыльдачка з'явілася на вядомым сінім доме, які носіць нумар 28.

На жаль, на іншую палову вуліцы Леніна ў камунальных службаў сродкаў, падобна, не хапіла. Варта адзначыць, што на гэтай цэнтральнай артэрыі Віцебска выкарыстоўваецца блізу дзясятка розных узораў шыльдаў з назвай вуліцы і нумарам. Ці не на кожным доме – свой дызайн і стыль. Большасць паказальнікаў пры гэтым былі расейскамоўнымі, але сустракаюцца і старыя шыльды на беларускай мове, верагодна, яны захаваліся яшчэ з пачатку 1990-х.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках