24 красавiка 2024, Серада, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саліст «Песняроў» паранены пры затрыманні хулігана

10
Саліст «Песняроў» паранены пры затрыманні хулігана
Артур Міхайлаў

Усё здарылася ў аўтобусе Масква – Менск ноччу.

Уначы з 10 на 11 ліпеня вакаліст дзяржансамбля «Песняры» Артур Міхайлаў і іншыя пасажыры супакойвалі нецвярозага мужчыну, які турбаваў увесь аўтобус. З надыходам цемры буяны пасажыр накінуўся на Артура з нажом і паласнуў ім па твары, піша kp.by.

Спявак змог прыціснуць крыўдзіцеля да шкла і з іншымі пасажырамі блакаваў яго да найбліжэйшага паста расейскай ДПС. Выхапіць нож змаглі толькі супрацоўнікі міліцыі. Для Артура здарэнне скончылася ранай. Цяпер швы ўжо знятыя. Праз здарэнне ён прапусціў выступу ансамбля на «Славянскім базары ў Віцебску».

Мастацкі кіраўнік «Песняроў» Раман Козыраў пракаментаваў:

– У нас канцэрты 27 ліпеня ў Гародні, а 29-га ў Берасці. Артур класны артыст і патрэбны нам на сцэне!

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках