28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ВПС ЗША ўвялі ў эксплуатацыю найноўшы авіяносец

11
ВПС ЗША ўвялі ў эксплуатацыю найноўшы авіяносец

У афіцыйнай цырымоніі ўводу авіяносца ўдзельнічаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Ваенна-марскія сілы (ВМС) Злучаных Штатаў Амерыкі афіцыйна ўвялі ў эксплуатацыю найноўшы авіяносец USS Gerald R. Ford (CVN 78), паведамляе афіцыйны сайт установы (пераклад – gordonua.com).

Урачыстая цырымонія прайшла 22 ліпеня на базе ў Норфалку, штат Вірджынія з удзелам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Прэзідэнт ЗША падчас цырымоніі заявіў, што сёлета дамогся павелічэння выдаткаў на абарону на $ 20 млрд, а на наступны год плануе павялічыць фінансаванне арміі на $ 54 млрд.

"Амерыканская сталь і амерыканскія рукі стварылі 100-тысячатоннае пасланне свету. Магутнасць Амерыкі не мае сабе роўных", – падкрэсліў ён.

Авіяносец USS Gerald R. Ford – галоўны карабель класу Ford. Гэта першы новы клас караблёў у амерыканскім флоце за больш чым 40 гадоў, які заменіць авіяносцы класу Nimitz.

Кошт карабля, пабудаванага пры адміністрацыі прэзідэнта ЗША Барака Абамы, склаў $ 12,9 млрд. Даўжыня карабля – 337 метраў, шырыня – 76 метраў. Ён можа прымаць больш за 75 ваенных самалётаў і развівае хуткасць да 56 км/г.

На судне будуць служыць 2600 маракоў – на 600 менш, чым на папярэдніх пакаленнях авіяносцаў. Пры гэтым карабель разлічаны на больш чым 4600 чальцоў экіпажу і колькасць ягонага персаналу можа павялічвацца пры прыёме авіяцыйных крылаў і іхняй тэхпадтрымцы.

USS Gerald R. Ford (CVN 78) быў прыняты на ўзбраенне ВМС у пачатку чэрвеня. Паспяховыя выпрабаванні судна прайшлі 26 сакавіка. Авіяносец выраблены на верфі ў Ньюпарт-Ньюс, штат Вірджынія.

Ён мае павялічаныя ўзлётную паверхню і ёмістасці для самалётнага паліва. Прагназаваны тэрмін службы Gerald R. Ford складае 50 гадоў, аднак максімальную боегатоўнасць авіяносец атрымае ў 2020 годзе.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках