20 красавiка 2024, Субота, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кароткая памяць Крамля

13
Кароткая памяць Крамля

Крамлёўскі агітпрап накінуўся на канцэрн Siemens за тое, што той замарозіў супрацоўніцтва з Расеяй

Расейцы дзіка абураюцца, што іхні геніяльны план для абыходу санкцыяў быў разгаданы, і кампанія Siemens, каб не стаць ахвярай крамлёўскіх шматхадовак абвесціла пра спыненне супрацоўніцтва з Масквой, піша журналіст Алег Часлаўскі для obozrevatel.com.

Менавіта пра гэты сумны для расейскай эканомікі факт ідзе гаворка ў артыкуле, апублікаваным на чарговай крамлёўскай прапагандысцкай памыйніцы "Siemens замарозіў супрацоўніцтва з Расеяй. Затое дапамагаў фашыстам спальваць габрэяў".

Артыкул пачынаецца са словаў страшнага абвінавачвання на адрас былога вялікага сябра Расеі:

"Нямецкі канцэрн Siemens спыняе пастаўкі абсталявання расейскім кампаніям, падкантрольным ураду. Гэта звязана з тым, што чатыры газатурбінныя ўстаноўкі, пастаўленыя для электрастанцыі ў Тамані, былі незаконна перавезеныя ў Крым. Аднак абвінавачваючы Расею ў незаконных дзеяннях, Siemens, здаецца, стаў забывацца, як у свой час супрацоўнічаў з нацыстамі, атрымліваючы бясплатную працоўную сілу, якая складалася з вязняў канцлагераў і ваеннапалонных".

Далей ідзе скуголенне да злосці з нагоды правалу аперацыі ў пастаўцы абсталявання кампаніі ў акупаваны Расеяй Крым. І потым зноў прадаўжаюцца абвінавачванні на адрас "відавочных памагатых фашызму", якія не былі такімі, пакуль абсталяванне ў Расею пастаўлялі і абслугоўвалі!

«На варце Рэйху

Канцэрн Siemens быў заснаваны ў 1847 годзе – ён далёка не адразу стаў гігантам электронікі, але амбіцыяў было не займаць...

...Відавочна, што з пачатку Другой сусветнай вайны канцэрн працаваў на задавальненне патрэбаў дзяржавы і арміі – у той час так рабілі дзясяткі буйных нямецкіх кампаніяў. Кампанія адказвала за чыгуначную інфраструктуру, сувязь, вытворчасць электраэнэргіі ў краіне – за многае, што трэба і на фронце, і ў тыле. Але загваздка ў іншым – Siemens інтэнсіўна выкарыстоўваў працу зняволеных канцлагераў, ваеннапалонных і вязняў гета. Акрамя таго, кампанія мела дачыненне да распрацоўкі крэматорыяў для канцлагераў Аўшвіц-Біркенаў. Гэта значыць некаторыя супрацоўнікі Siemens стварылі газавыя камеры для сябе і сваіх пераемнікаў. Ідэальная машына смерці.

У 2001 годзе, калі жахі фашызму, здавалася б, адышлі ў нябыт, Siemens пастанавіў паспрабаваць запатэнтаваць марку пад назвай "Цыклон", паведамляў BBC. Гэта павінна была быць лінейка прадуктаў, у якую ўваходзілі... духоўкі і газавыя печы!

Цыклон-Б ("Zyklon B") – назва атрутнага газу, які выкарыстоўваўся ў газавых камерах у часы Халакосту. І гэта не пакінула абыякавымі праваабаронцаў – яны выказалі сваё хваляванне дзіўным падабенствам назваў, пасля чаго Siemens адклікаў патэнтавую заяўку, заявіўшы, што яны ніколі наўмысна не звязвалі "Zyklon B" з іхняй прапанаванай лінейкай прадуктаў».

Далей ідзе экспертная адзнака ад такіх гуру расейскай палітыкі, як Віталь Мілонаў, які мяркуе, што стасункі Расеі і кампаніі Siemens псуюцца праз націск нямецкага ўрада і не варта спрабаваць пагаршаць стасункі з самой кампаніяй. Варта спрабаваць "ваяваць" з урадам, пры гэтым не прагінаючыся пад яго, і не "азірацца на вокрыкі" – датычна Сірыі, Крыма і іншых пытанняў, якія кранаюць расейскія інтарэсы:

"Было б проста сказаць – не супрацоўнічаць з Siemens. Але ж кампанія робіць тое, што робіць у адпаведнасці з устаноўкай урада, мясцовым заканадаўствам. Так, гэта агідны і мярзотны крок. Як і тое, што яны дапамагалі нацыстам. І яны ж не самотныя – напрыклад, яшчэ фірма Hugo Boss стварыла фасон фашысцкай формы. Нам трэба змагацца не з міксерам і пінжакамі, а развязваць пытанні з урадам Нямеччыны, які дыктуе варварскія асновы, танчыць сатанінскія маршы. Ціснуць трэба на іх, у нас ёсць пэўныя рычагі".

І заканчваюць гэты крык душы словы чальца Рады пры прэзідэнце ў правах чалавека Аляксандра Брода:

"Гэта справа мінулага, гісторыі, іншая справа – наколькі кампанія вынесла ўрокі. Падобна на тое, Siemens не вынесла і прадаўжае палітычную кан'юнктуру нават на шкоду сваім інтарэсам".

Урокі кажаце?

Урокі чаго? Супрацоўніцтва з нацыстамі?

Можа, у Крамлі ўжо забыліся, з кім яны дзялілі Польшчу?

Крэмль абвінаваціў Siemens у супрацоўніцтве з нацыстамі

Забыліся, што шмат у чым поспехі нямецкай арміі ў вайне з Францыяй і Вялікай Брытаніяй былі забяспечаныя пастаўкамі сыравіны з СССР! Што, знаходзячыся ў шчыльным коле хаўруснікаў, Нямеччына не змагла б супрацьстаяць ім, калі б не пастаўкі з Расеі!

Ці забыліся, як яны разам з нацыстамі рвалі яе на шматкі?

Забыліся пра супольны парад у Бярэсці з нагоды яго перадачы СССР?

Крэмль абвінаваціў Siemens у супрацоўніцтве з нацыстамі

Забыліся, што ўся моц нямецкай арміі стала магчымая толькі дзякуючы таму, што ў парушэнне ўсіх дамоваў і канвенцыяў на тэрыторыі Расеі былі разгорнутыя навучальныя цэнтры для будучых афіцэраў Рэйха?

Нямецкі нацызм з'явіўся і добра сябе адчуваў выключна дзякуючы волі і жаданню Сталіна захапіць Еўропу. І калі і трэба вінаваціць сёння кагосьці за стварэнне гэтага монстра, то вінаваціць трэба менавіта Расею! Яе палітыкаў і ідэолагаў.

Таму калі сёння прадстаўнікоў нямецкага канцэрна спрабуюць абвінаваціць у дапамозе нацыстам, абвінаваўцам варта зірнуць у твар гістарычным фактам, якія пацвярджаюць, што не было б ніякага Халакосту, не палала б Еўропа ў пажары Сусветнай Вайны, калі б не жаданне Сталіна захапіць свет і паставіць над ім сваю тыранію.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках