29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША разгараецца скандал праз «крадзеж» халадзільніка прэс-сакратаром Трампа

3
У ЗША разгараецца скандал праз «крадзеж» халадзільніка прэс-сакратаром Трампа
ШОН СПАЙСЕР

Прэс-сакратар Белага Дому Шон Спайсер, які пайшоў у адстаўку, адабраў міні-халадзільнік у сваіх падначаленых.

Прэс-сакратар Белага Дому Шон Спайсер, які пайшоў у адстаўку, у пачатку сваёй кар'еры ў адміністрацыі прэзідэнта ЗША асабіста адабраў міні-халадзільнік у сваіх падначаленых.

Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на дасведчаныя крыніцы ў Белым Доме.

Інцыдэнт, паводле інфармацыі выдання, адбыўся ў першы ж месяц пасля прызначэння Спайсера на пасаду прэс-сакратара Трампа. "Шон Спайсер хацеў, каб ягоныя ежа і напоі былі заўсёды ў холадзе. Ён хацеў атрымаць міні-халадзільнік", – распавяла крыніца.

Развязанне праблемы адсутнасці халадзільніка ў офісе Спайсер усклаў на сваіх падначаленых. Ён паслаў свайго найбліжэйшага памочніка ў офіс, дзе працавалі малодшыя службоўцы. Той звярнуўся да іх з просьбай перадаць міні-халадзільнік кіраўніцтву: "Містар Спайсер хацеў бы забраць ваш халадзільнік". Аднак персанал, які выкарыстоўваў яго для ўласных патрэбаў, адмовіўся саступіць.

Паводле словаў крыніц WSJ, выправіць сітуацыю Шон Спайсер пастанавіў асабіста.

"Містар Спайсер дачакаўся заходу сонца і сыходу маладых супрацоўнікаў, каб узяць сітуацыю ў свае рукі. Ён быў заўважаны адным са сваіх калегаў у адміністрацыі, ён нёс халадзільнік ў Белы Дом пасля 20-й", – паведамляе выданне.

На гэты момант Спайсер адмовіўся даць журналістам каментары ў гэтай сітуацыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках